У Кіеве пройдзе цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу

20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Па інфармацыі TUT.BY, помнік Уладзіміру Караткевічу ўсталявалі яшчэ 14 красавіка. Знаходзіцца ён ля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Кацюбінскага, 3. 20 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка.

На цырымоніі плануецца выступленне ансамбля “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі паведамляе, што з нагоды адкрыцця помніка ў Нацыянальным кіеўскім універсітэце будзе прэзентавана спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах – беларускай, рускай, украінскай, англійскай, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, якое адзначалася ў 2010 годзе. У прэзентацыі возьмуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоль Бутэвіч.

Помнік Караткевічу створаны ў выкананне дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Міністэрствам культуры быў праведзены рэспубліканскі конкурс на стварэнне праекта помніка. Помнік створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэнем і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.

Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча былі цесна звязаны з украінскай зямлёй. У 50-я гады ХХ ст. пісьменнік вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне. Знакаміты нарыс пісьменніка “Зямля пад белымі крыламі” упершыню пабачыў свет на ўкраінскай мове. У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах Уладзімір Караткевіч звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё на Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых пісьменнікаў Украіны.

Tut.by