У цэнтры Варшавы адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Каля брамы Варшаўскага універсітэта каля 20 беларусаў, вымушаных пражываць у Польшчы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі, правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і іх сем'ямі.

Каля брамы Варшаўскага універсітэта каля 20 беларусаў, вымушаных пражываць у Польшчы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі, правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і іх сем'ямі.

«Сёння, як і кожны месяц 16 чысла, мы прыйшлі, каб нагадаць пра тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў турме, аб тых беларусах, над якімі ўжо 17 гадоў здзекуецца і якiх катуе рэжым Лукашэнкі. Прыйшлі ўспомніць тых, хто быў знішчаны гэтым рэжымам. Мы патрабуем свабоду палітвязням, мы патрабуем правядзенне свабодных выбараў, мы патрабуем суду над дыктатурай. », - Кажа суарганізатар акцыі Анатоль Михнавец. «Наша задача - нагадаць жыхарам Варшавы, Польшчы і грамадзянам ЭС, што сёння існуе дыктатура, якая душыць правы сваіх грамадзян. Фактычна, беларусы знаходзяцца ў адной велізарнай турме. », - Зміцер Бародка, адзін са старшыняў Беларускага дома ў Варшаве.

interpolit.net