Музею імя Івана Луцкевіча ў Вільні прысвячаецца

На афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея створана асобная старонка “Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні”.

На афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея створана асобная старонка “Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні”.

Інфармацыя на сайце размешчана на беларускай і рускай мовах. Старонка складаецца    з наступных раздзелаў: “Жыццё і дзейнасць Івана і Антона Луцкевічаў”, “Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.Луцкевіча” (1921–1945). Адзін з раздзелаў прысвечаны пытанням узнаўлення вобраза Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча. У ім падаюцца матэрыялы навукова-даследчай дзейнасці па дадзенай тэматыцы, у тым ліку матэрыялы круглага стала, які прайшоў 27 чэрвеня 2011 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Івана Луцевіча і 90-годдзю заснавання Віленскага музея.

На этапе распрацоўкі знахокдзіцца  вялікі раздзел старонкі, на якім плануецца размясціць спіс прадметаў з калекцыі былога Беларускага музея ў Вільні, якія зараз захоўваюцца ў музеях, архівах, бібліятэках Беларусі і Літвы.

Народная Воля