— Я гатовы прайсці ўсе магчымыя інстанцыі ў тым ліку і судовыя, каб адстаяць права беларусаў балець у Польшчы пад сваімі нацыянальнымі сцягамі, — сказаў Шчэкарэвіч.
Нагадаем, польская пракуратура прызнала недапушчальным ужыванне на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага бел-чырвона-белага сцяга. Гэта вынікае з адказу на заяву пра ўчыненне злачынства адносна групы беларускіх баскетбольных балельшчыкаў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгашчы.
Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня 2011 году на матчы Беларусь-Літва чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Ахова стадыёну, дзе праходзіла гульня, спярша перашкаджалі групе беларускіх балельшчыкаў ужываць бел-чырвона-белыя сцягі, а пасля з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыён.