Беларусы Польшчы і Украіны — разам

Беларускі Дом у Варшаве і Беларускі Цэнтр ва Украіне падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дамова была падпісана ў варшаўскай сядзібе Беларускага дома. 

Image 44554

Беларускі Дом у Варшаве і Беларускі Цэнтр ва Украіне падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дамова была падпісана ў варшаўскай сядзібе Беларускага дома. 

Супрацоўніцтва двух замежных устаноў "незалежнай Беларусі" будзе грунтавацца на каардынацыі дзейнасці, мерапрыемстваў і праектаў. Сумесная дзейнасць арганізацый будзе садзейнічаць усталяванню трывалых беларуска-польскіх і беларуска-украінскіх адносін і такім чынам паспрыяе наладжванню і пашырэнню польска-украінскіх сувязяў па беларускаму пытанню.

Ад імя Беларускага Дома ў Варшаве дамову падпісалі яго сузаснавальнікі Алесь Зарэмбюк і Зміцер Бародка. Беларускі цэнтр ва Украіне прадстаўляў яго стваральнік Вячаслаў Сіўчык.

Народная Воля