Беларускі Свабодны тэатр возьме ўдзел у культурнай праграме Лонданскіх алімпійскіх гульняў

Лонданскі тэатр "Глобус" аб'явіў аб глабальным перадалімпійскім праекце, які будзе праходзіць у красавіку-траўні 2012 года на яго сцэне. Цягам паўтара месяца тут будзе паказана 37 спектакляў, пастаўленых па п'есах Вільяма Шэкспіра, якія прадстаўляюць 37 краін свету. Кожны са спектакляў пройдзе два разы.

Лонданскі тэатр "Глобус" аб'явіў аб глабальным перадалімпійскім праекце, які будзе праходзіць у красавіку-траўні 2012 года на яго сцэне. Цягам паўтара месяца тут будзе паказана 37 спектакляў, пастаўленых па п'есах Вільяма Шэкспіра, якія прадстаўляюць 37 краін свету. Кожны са спектакляў пройдзе два разы.

Беларусь у гэтым праекце 17 і 18 траўня прадставіць Беларускі Свабодны тэатр са спектаклем "Кароль Лір". Гэта будзе першым зваротам тэатральнага калектыву да класічнай драматургіі за ўвесь час яго існавання. Перамовы з тэатрам "Глобус" працягваліся на працягу года, і спачатку Свабоднаму тэатру прапаноўвалася пастаноўка п'есы "Мера за меру" альбо "Рычард III", але ў выніку, пасля паспяховых гастроляў у Нотынгеме, Лондане і Эдынбургу, кіраўніцтва "Глобуса" перагледзела рашэнне, прапанаваўшы беларускаму калектыву шэкспіраўскую "п'есу п'ес" - "Кароль Лір".

Фестываль будзе праходзіць у вядомым брытанскім тэатры цягам красавіка і траўня і будзе ўваходзіць у склад культурнай праграмы лонданскіх Алімпійскіх гульняў. У ім возьмуць удзел тэатры з усіх кантынентаў. З бліжэйшых суседзяў Беларусі, тут выступяць літоўскі тэатр Meno Fortas, які прадставіць славутага "Гамлета" ў пастаноўцы Эймунтаса Някрошуса; расійскі Тэатр ім. Вахтангава пакажа "Мера за меру" у пастаноўцы Юрыя Бутусава; Польшчу прадставіць "Макбет" Тэатра ім. Каханоўскага ... Спектакль "Кароль Лір" будзе пастаўлены на беларускай мове. Аўтар драматургічнай адаптацыі - Мікалай Халезін, рэжысёр - Уладзімір Шчэрбань, акцёры: трупа Беларускага Свабоднага тэатра. Сёння існуе дамоўленасць аб сумесным прадзюсіравання спектакля, акрамя самога Беларускага Свабоднага тэатра, некалькімі тэатральнымі структурамі: брытанскай тэатральнай кампаніяй Fuel, амерыканскім Шэкспіраўскі фестывалем, нью-йоркскім Public Theatre. Дырэктар Свабоднага тэатра Наталля Каляда завяршае перамовы па арганізацыі рэзідэнцыі ў Вялікабрытаніі для пастаноўкі спектакля.

belorusy-uk.livejournal.com