Беларускія арганізацыі Літвы і Украіны падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

“Пагадненне аб каардынацыі дзейнасці і супрацоўніцтве” падпісалі 29 верасня Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве і Беларускі цэнтр у Львове.

“Пагадненне аб каардынацыі дзейнасці і супрацоўніцтве” падпісалі 29 верасня Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве і Беларускі цэнтр у Львове.

Стварэнне гэтых арганізацый  адбылося пасля падзеяў 19 снежня 2011 года ў Мінску. На думку падпісантаў пагаднення, такія пляцоўкі, створаныя ў розных краінах, будуць спрыяць кансалідацыі беларускай нацыі ў барацьбе з дыктатурай на Беларусі.

Падпісанты дамовіліся аб правядзенні акцый у Літве і ва Украіне 27 лістапада (святкаванне Дня герояў-Дня Слуцкага Збройнага Чыну) і 19 снежня ( у гадавіну разгона мірных дэманстрантау сілавымі структурамі Лукашэнкі). Пагадненне падпісалі кіраўнікі “Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі” ў Літве Алег Мяцеліца і “Беларускага центру” ва Украіне Вячаслаў Сіўчык.

Пагадненне падпісвае Алег Мяцеліца

Пагадненне падпісвае Вячаслаў Сіўчык

Прэс-служба “Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі” ў Літве