Традыцыйнае беларускае свята Дажынкі ў вёсцы Ахіны Іркуцкай вобласці, запланаванае на 24 верасня, пераносіцца на іншы дзень.
У мясцовай адміністрацыі ўзніклі тэхнічныя праблемы. У сувязі з гэтым мерапрыемства пераносіцца на 8 кастрычніка.
У якасці арганізатараў свята традыцыйна выступілі Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага і Маладзёжны клуб "Крывічы". У праграме мерапрыемства:
- здзяйсненне абрадавых дзеянняў на пшанічным полі,
- песні,
- беларускія бытавыя танцыі
- пачастунак.
Святкаванне адбудзецца 8 кастрычніка ў беларускай вёсцы Ахіны Эхірыт-Булагацкага раёна Іркуцкай вобласці. Аўтобус да месца правядзення адпраўляецца ад офіса ІТБК (Іркуцк, вул. Чэхава, 2) у 9.30 8 кастрычніка. Арганізацыйны збор на правядзенне свята і транспарт: 200 рублёў з чалавека. Арганізатары настойліва рэкамендуюць загадзя ўнесці грошы і запісацца на ўдзел, паколькі колькасць месцаў у аўтобусе абмежавана.
Запіс па тэлефоне 8-902-170-68-30 або на Чэхава, 2. З сабой неабходна ўзяць які-небудзь пачастунак для агульнага стала. Вітаюцца нацыянальныя касцюмы! Катэгарычна забаронены алкаголь! Дадатковая інфармацыя па тэл. 20-11-72 і 8-902-170-68-30
Пачатак святкавання 8 кастрычніка а 16:30.