Беларускія паэты ўзялі ўдзел у літаратурным фестывалі на Урале

Беларускія паэты Віталь Рыжкоў і Андрэй Адамовіч узялі ўдзел у паэтычным фестывалі з элементамі навуковай школы “Паэзія ў постсавецкай культурнай прасторы”, што праводзіўся на дзвюх пляцоўках у Екацерынбургу 23 верасня.

Беларускія паэты Віталь Рыжкоў і Андрэй Адамовіч узялі ўдзел у паэтычным фестывалі з элементамі навуковай школы “Паэзія ў постсавецкай культурнай прасторы”, што праводзіўся на дзвюх пляцоўках у Екацерынбургу 23 верасня.

Айгерым Тажы, Казахстан

Фестываль быў адкрыты дзвюма лекцыямі. Першая была падрыхтаваная прафесарам з Тбілісі Тамарай Мегрэлішвілі і была прысвечаная рускамоўнай літаратуры Грузіі. Дацэнт МГУ Ілля Кукулін, што ўзяў слова другім, расказаў пра школы і стратэгіі перакладу, што склаліся ў асяродках перакладчыкаў на рускую мову, пра гісторыю развіцця тэорыі перакладу на рускую мову.

Тэмы дакладаў былі арганічна звязаныя з тэмай і галоўнай мэтай фестывалю – пошукам адказу на пытанне, ці існуе так званая “постсавецкая прастора” прынамсі ў літаратуры, якія агульныя сацыякультурныя функцыі выконвае сучасная паэзія ў краінах СНД, што аб’ядноўвае сучасных паэтаў розных краінаў і пакаленняў, ці можна казаць пра нейкія агульныя рысы ў іх паэтычнай творчасці.

Таццяна Палажэй, Харкаў

Пасля навуковай часткі фестывалю удзельнікі і госці пазнаёміліся з некаторымі асаблівасцямі развіцця выдавецкай справы ў Казахстане, а таксама з развіццём такой з’явы, як “відэапаэзія”, і яе роляй у папулярызацыі сучаснай рускай літаратуры, агучаная масквічом Аляксеем Ушаковым.

Андрэй Адамовіч

Віталь Рыжкоў

У паэтычных чытаннях, прадугледжаных праграмаю, узялі ўдзел паэты з Расіі, Казахстана, Украіны і Беларусі. Нашу краіну на Урале прадстаўлялі Віталь Рыжкоў і Андрэй Адамовіч. Цікава, што з усіх прысутных на мерапрыемстве паэтаў толькі гэтыя двое пішуць вершы не па-руску. Акрамя жывога чытання на фестывалі была яшчэ і Skype-праграма, у межах якой да выступоўцаў далучылася ўкраінскамоўны Сяргій Жадан, а таксама Павал Голдзін і Анастасія Афанасьева. Казахстанскі бок ужывую прадставілі паэты Айгерым Тажы, Канат Амар, Іван Бекетаў і Жанна Прашкевіч, украінскі – харкаўчанка Таццяна Палажэй.

Канат Амар, Казахстан

Арганізатарамі мерапрыемства сталі кафедра сучаснай рускай літаратуры Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і Фонд “Русский мир”.

budzma.org