Беларусы возьмуць удзел у “Кірамашы народаў” у Вільні

24-25 верасня ў Вільні на праспекце Гедыміна ад Катэдры да Лукішак у трэці раз пройдзе гарадскі фестываль нацыянальных рамёстваў, страў і культур “Кірмаш народаў” ці па-літоўску „TAUTŲ MUGĖ“. На ім прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, што супольна пражываюць у Вільні, прэзентуюць свае родныя краіны і народы.
24-25 верасня ў Вільні на праспекце Гедыміна ад Катэдры да Лукішак у трэці раз пройдзе гарадскі фестываль нацыянальных рамёстваў, страў і культур “Кірмаш народаў” ці па-літоўску „TAUTŲ MUGĖ“. На ім прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, што супольна пражываюць у Вільні, прэзентуюць свае родныя краіны і народы.

Беларусь на гэтым свяце будуць прадстаўляць студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, удзельнікі грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, а таксама беларускія мастакі і фальклорныя калектывы, якія супольна прадэманструюць лепшыя здабыткі і адметнасці культуры і ладу беларускага народа.

Зоркай беларускага музычнага прадстаўніцтва на сумесным канцэрце стане выканаўца Vinsent, выступ якога адбудзецца ўвечары 24 верасня а 19 гадзіне непадалёк ад Катэдры (сцэна будзе знаходзіцца ў пачатку праспекта Гедыміна).

“Даўно марыў выступіць у Вільні, адметным горадзе для беларусаў, горадзе, які я люблю не менш, чым Менск. Вялікі дзякуй за такую магчымасць арганізатарам з літоўскага боку, а таксама ЕГУ і "Будзьма". Будзе прыемна адчуць падтрымку беларусаў на канцэрце. Прыходзьце ўсе!” - сказаў Vinsent.

На свяце беларускае прадстаўніцтва можна будзе пазнаць па нацыянальных сцягах, якія будуць лунаць над намётамі. Беларусы будуць частаваць віленчукоў і гасцей кірмаша дранікамі і смачным півам, сваімі выступамі будуць уздымаць настрой фальклорныя калектывы. Найбольш актыўныя ўдзельнікі беларускай забаўляльна-пазнавальнай праграмы атрымаюць падарункі ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая па запрашэнню віленскіх беларусаў таксама далучылася да свята і падрыхтавала для наведвальнікаў беларускага намёта на “Кірмашы народаў” свае падарункі.

Беларускую праграму глядзіце ТУТ.

Старонка свята ў інтэрнэце: http://www.tautumuge.blogspot.com/

Інфармацыя пра мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

http://vkontakte.ru/event30467280

Кірыл Атаманчык