21 верасня ў Вільні адбылася чарговая акцыя ў падтрымку “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”, арганізаваная грамадзянскім і палітычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве (HUВ).
Удзельнікі акцыі сабраліся на чыгуначнай платформе каля цягніка Вільня — Мінск і праводзілі яго апладысментамі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 25 чалавек, у тым ліку актывісты “Еўрапейскай Беларусі” і Таварыства беларускай культуры ў Літве. Сваімі апладысментамі прысутныя прадэманстравалі салідарнасць з тымі, хто не баіцца выходзіць у серады на вуліцы Беларусі.
Арганізатары адзначылі, што практычна ва ўсіх вокнах вагонаў людзі не засталіся абыякавымі да мерапрыемства і прывіталі ўдзельнікаў акцыі.