“Статут ТБМ прадугледжвае, што сябрамі ТБМ могуць быць і замежныя грамадзяне, а суполкі могуць утварацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Паводле гэтых правілаў дастаткова трох чалавек, каб арганізаваць суполку, што мы і зрабілі.
Тое, што суполка ўтварылася ў Тартускім універсітэце не павінна выклікаць здзіўлення – тут вучыўся бацька-заснавальнік БНР Антон Луцкевіч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі, Радаслаў Астроўскі, князі Радзівілы, кола студэнтаў-аўтараў газеты „Наша Ніва” і яшчэ не менш за 2200 этнічных беларусаў. Мы проста працягваем традыцыі беларускага руху ў Тарту. Спадзяюся, суполка будзе і далей павялічвацца, мы будзем працаваць у гэтым накірунку ” – адзначыў Ігар Случак
Старшынёй Суполкі ТБМ Тартускага ўніверсітэта быў абраны Ігар Случак. Ён таксама быў абраны дэлегатам, які прадставіць суполку на Беларускім рэспубліканскім сходзе ТБМ. Сход павінен адбыцца ў гэтым годзе.
Дакументы арганізацыйнага сходу Суполкі ТБМ Тартускага ўніверсітэта ў адпаведнасці са Статутам ТБМ былі накіраваны ў Беларускую рэспубліканскую арганізацыю ТБМ для пастаноўкі суполкі на ўлік.
Ігар Случак