“Яваровы людзі” адкрылі новы спеўны сезон

Беларускі фальклорны гурт з Канады “Яваровы людзі” пасля летніх вакацый распачаў новы спеўны сезон. 17 верасня “Яваровы людзі” выступілі на сцэне Польскага фестывалю ў Таронта, прысвечанага традыцыйнаму святу Дажынкі.

Беларускі фальклорны гурт з Канады “Яваровы людзі” пасля летніх вакацый распачаў новы спеўны сезон. 17 верасня “Яваровы людзі” выступілі на сцэне Польскага фестывалю ў Таронта, прысвечанага традыцыйнаму святу Дажынкі.

Да гурта можа далучыцца кожны ахвотны. Рэпетыцыі праходзяць кожную сераду ў Беларускім грамадскім цэнтры Таронта (524 St.Clarens Ave., Toronto, ON M6H 3W7). Пачатак а 18:00.

Шыкоўныя беларускія строі для выступленняў удзельніцы гурта шыюць самі.

Кіраўніца гурта Віялета Кавалёва

Сёлета “Яваровы людзі” адзначылі сваё дзесяцігоддзе. Упершыню гурт выступіў 24 чэрвеня 2001 г. на шматкультурным фестывалі ў гарадку Кітчэнер. Праўда, тады яшчэ не было назвы "Яваровы людзі", і беларускія артысты выступалі проста як "фальклорная група Згуртавання беларусаў Канады". “Яваровы людзі” не толькі спяваюць аўтэнтычныя беларускія песні, але яшчэ і адраджаюць старажытныя беларускія абрады: Купалле, Каляды, Гуканне вясны, Радзіны.

У творчым багажы гурта  -- некалькі аўдыёдыскаў. Першы дыск "Іскарка-прыгаўка" выйшаў у 2004 годзе. Другі, пад сімвалічнай назвай "Вырай", пабачыў свет у 2010 годзе. На падыходзе трэці дыск з запісамі народных песень з розных рэгіёнаў Беларусі

Паводле javarovy-ludzi.livejournal.com