
Керамічная табліца мае памер 1,2 х 2 м. Праца па яе вырабе была досыць складанай з прычыны асаблівасцяў беларускага алфавіту. Асвячэнне табліцы планавалася на май 2011 г., але ў сувязі з беатыфікацыяй Яна Паўла ІІ была перанесена на кастрычнік.
Пілігрымкі на Святую Зямлю, прымеркаваныя да дазенай падзеі, арганізуюць мінскі архікатэдральны касцёл, Чырвоны касцёл і Piligrymka.by.
Сёння на сценах святыні змешчана ўжо каля 130 табліц з малітвай «Ойча наш» на нацыянальных мовах.
