Дзень беларускай вайсковай славы адзначылі ў Бельгіі

Беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам у суботу, 10 верасня, каб адсвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы. Актывісты Беларускага-Еўрапейскага задзіночання арганізавалі наведванне каралеўскага музею ўзбраення ў Бруселі, дзе знаходзіцца адна з найвялікшых калекцый зброі ў свеце.

Пасля адбылося ўскладанне кветак да магілы раднага БНР Янкі Жучкі, які пахаваны ў Вілвордэ.

Святкаванне працягнулася ў адной з рэстарацыяў горада Антверпен. Радным БНР Змітром Піменавым быў зачытаны віншавальны ліст Зянона Пазьняка, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы.

Паводле bielarus.eu