Звяз Беларусаў Польшчы, арганізаваў чарговую акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве.
На гэты раз акцыя мае цягнуцца да канца гэтага тыдня, 9 верасня. Арганізатары акцыі заклікаюць усіх ахвотных падтрымаць Алеся Бяляцкага, прыходзячы да сценаў амбасады Беларусі ў Варшаве з партрэтамі палітвязня і патрабаваннем яго тэрміновага вызвалення. Пратэстоўцы маюць прыходзіць 3 разы на дзень. Першы а 8.30, другі а 14.30 і трэці а 16.30.
Грамадзянін Польшчы, удзельнік акцыі салідарнасці
Варта адзначыць, што ў акцыях салідарнасці, якія праходзяць у Польшчы, усё часцей бяруць удзел актыўныя і неабыякавыя грамадзяне Польшчы, якія таксама жадаюць, каб Беларусь як мага хутчэй пазбавілася ад дыктатуры і вярнулася ў сям’ю дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаў.