

Як паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе “Маладога Фронта” (зарэгістраваны ў Чэхіі), чэшская недзяржаўная арганізацыя Svobodné Bělorusko (Свабодная Беларусь) ініцыявала адпраўку закліку змагацца за вызваленне палітвязняў і павагу правоў чалавека ў беларускіх турмах. Зварот дасланы да міністра ўнутраных спраў Чэшскай Рэспублікі Яна Кубіцэга, міністра замежных справаў Карла Шварцэнберга, міністра юстыцыі Іржыго Поспішіла і прэм’ер-міністра Пётра Нечаса.