У Варшаве ўзгадалі памяць нарачонай К.Каліноўскага Марыі Ямант

Студэнты праграмы ім. К.Каліноўскага па ініцыятыве руху "Беларуская Нацыянальная Памяць” 4 верасня ў Варшаве ўзгадалі памяць нарачонай Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант. Кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец распавёў аб жыцці Марыі і зачытаў ліст Каліноўскага, адрасаваны сваёй каханай.

Студэнты праграмы ім. К.Каліноўскага па ініцыятыве руху "Беларуская Нацыянальная Памяць” 4 верасня ў Варшаве ўзгадалі памяць нарачонай Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант. Кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец распавёў аб жыцці Марыі і зачытаў ліст Каліноўскага, адрасаваны сваёй каханай. Усе прысутныя прачыталі малітву і паставілі да помніка памятныя знічы.

Таксама "каліноўцы" наведалі магілы нашых землякоў: Яна Булгака, Тадэвуша Даленгі-Мастовіча і Чэслава Мілаша, якія знайшлі спачын у Варшаве.

Пасля гэтага ўдзельнікі накіраваліся ў офіс, дзе прайшла прэзентацыя руху "Беларуская Нацыянальная Памяць”, падчас якой “навабранцы” праграмы ім. К.Каліноўскага змаглі атрымаць практычную кансультацыю адносна навучання і пражывання ў Польшчы ад Анатоля Міхнаўца. У заключнай частцы Ігар Коктыш выступіў са сваёй апошняй кампазіцыяй “Мой выбар Свабода”.

interpolit.net