Выступаючы на ўрачыстай лінейцы ў школе, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын адзначыў , што беларуская школа ў Вільні штогод змяняецца да лепшага і прыгажэе. Па яго словах, 5 гадоў таму ў школе вучыліся 130 вучняў, а сёння 185.
“У гэтым годзе ў рэйтынгу школ нацыянальных меншасцяў Вільнюса школа заняла першае месца, а ў сярод усіх агульнаадукацыйных школ і гімназій Літвы - адзінаццатай. Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагародзіла школу ў 2011 годзе граматай за захаванне беларускіх традыцый і мовы, -- паведаміў пасол. Вялікі ўклад у абнаўленне школы, у паляпшэнне ўмоў для развіцця і адукацыі вучняў беларускай школы ўносяць міністэрства адукацыі Літвы, Віленскае самакіраванне, сказаў намеснік дырэктара школы Раман Вайніцкі.