Удзельнікаў канферэнцыі вітае старшыня ТБК у Літве Хведар Нюнька
Сярод гасцей і дэлегатаў былі прадстаўнікі з Беларусі, Латвіі, Польшчы. Гэтым разам з-за фінансавых праблем не атрымалася сабраць вялікую колькасць дэлегатаў. Цягам двух дзён у канферэнцыі ўзяло ўдзел каля 40 чалавек.
У Вільню завіталі: з Польшчы Яўген Вапа, з Латвіі Вячка Целеш, з Беларусі Алег Трусаў, Анатоль Астапенка, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Хільмановіч, Вячаслаў Сіўчык, Галіна Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Леанід Лыч і інш. Ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў канферэнцыі ўдзельнічала кіраўнік “Бацькаўшчыны” Алена Макоўская. Беларусаў Літвы прадстаўлялі: старшыня ТБК і арганізатар канферэнцыі Хведар Нюнька; Артур Яўмен; Алесь Трусаў; Вацлаў Гульбіновіч; Фаіна і Валера Радзюкевічы; Крыстына Балаховіч і Алег Аблажэй; Галіна Лаўрыновіч; Андрусь Старавойтаў і інш.
З літоўскага боку ў канферэнцыі прыняў удзел вядомы праваабаронца Стасіс Каўшыніс. Ад грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” быў Андрэй Бабіцкі. На пасяджанні прысутнічала рэдактарка сайта “Хартыя'97” Наталля Радзіна.
Працу канферэнцыі распачаў Хведар Нюнька, ён павітаў гасцей і абвесціў парадак працы.
У выступах дэлегатаў і гасцей канферэнцыі найчасцей гучала тэма катастрафічнага стану беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і праблемаў па выжыванні і захаванні беларускай нацыі. Як адзначыла Алена Макоўская, за апошнія 10 гадоў у Расіі беларусаў стала менш на паўмільёна. Такая сітуацыя назіраецца і ў іншых краінах. Гэтае змяншэнне адбываецца не па натуральных прычынах (смерць, пераезд у іншую краіну), а з-за асіміляцыйных працэсаў. І калі гэтыя працэсы не спыніць, то хутка беларусаў не застанецца. Думкі, якія выказваліся, умоўна можна падзяліць на дзве часткі: адны лічаць, што небяспекі для беларускай мовы няма і яшчэ рана біць аб гэтым трывогу, другія лічаць, што беларуская мова знікае і яе трэба ратаваць. Таксама падзяліліся думкі і наконт рускамоўных беларусаў. Адны лічаць, што гэта цалкам нармальная з'ява і праблемы ў гэтым няма. Іншыя - што гэта надзвычай трывожны працэс, калі знікае мова, знікае і нацыя. Немагчыма пабудаваць дэмакратычную і незалежную Беларусь без беларускай мовы, іначай рана ці позна яна стане часткай Расіі.
У часе канфэрэнцыі былі прынятыя наступныя звароты:
Зварот да прэм'ер-міністра Літоўкай Рэспублікі
Зварот да Міністра адукацыі Літоўскай Рэспублікі
Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь
Стасіс Каўшыніс
Наталля Радзіна
Яўген Вапа
Вячка Целеш
Алег Трусаў
Вацлаў Гульбіновіч
Вячаслаў Сіўчык
Алена Макоўская
Генадзь Бураўкін
Леанід Лыч
Анатоль Астапенка