Парафія БАПЦ у Таронта аказала дапамогу дзецям-інвалідам з Беларусі

Дэлегацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 1 жніўня перадала невялікую гуманітарную дапамогу Журавіцкаму дому- інтэрнату для дзяцей з псіха-фізічнымі адхіленнямі, які знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.

1 жніўня 2011 г. дэлегацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы перадала невялікую гуманітарную дапамогу Журавіцкаму дому- інтэрнату для дзяцей з псіха-фізічнымі адхіленнямі, які знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.

Гуманітарную дапамогу перадаюць а. Леанід Акаловіч (злева) і Уладыка Святаслаў (справа)

Дырэктар азнаёміла гасцей з вялікай гаспадаркай дома-інтэрната, у якім стала знаходзіцца каля 300 дзяцей-інвалідаў. У актавай зале дома-інтэрната Уладыка Святаслаў, а. Леанід Акаловіч і двое вернікаў рэлігійнай Суполкі Св. Еўфрасінні Полацкай у Мінску разам з прысутнымі адслужылі Малебен за выздараўленне хворых, пасля якога была перададзена невялічкая дапамога, якую сабрала царква Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта (Канада). Пасля чаго дзеці паказалі кароткі канцэрт гасцям і персаналу.

Малебен за выздараўленне хворых

Беларусы-эмігранты, якія жывуць у Еўропе, Амерыцы, Аўстраліі, маючы патрэбу сувязі з Бацькаўшчынай, шмат дапамогі пачалі аказываць суайчыннікам асабліва пасля Чарнобыльскай аварыі, дасылаючы розную медычную і матэрыяльную дапамогу на шпіталі, дзіцячыя дамы і дамы састарэлых у Беларусі. Так, толькі Парафія БАПЦ у Таронта, штогод аказвае такую гуманітарную дапамогу.

belapc.org