Электронная версія мапы беларускіх мясцін Прагі з’явілася ў інтэрнэце.
Электронная версія мапы беларускіх мясцін Прагі з’явілася ў інтэрнэце.
Нагадаем, студэнты Карлавага ўніверсітэту Павел Котаў і Зміцер Кожух стварылі карту беларускіх мясцін чэшскай сталіцы. На карце паказаны 22 беларускія адрасы з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі. Карта “Беларуская Прага” была выдадзена накладам 1110 экзэмпляраў напрыканцы мінулага года. Але, на жаль, друкаваныя асобнікі карты хутка разышліся.
Цяпер з’явілася магчымасць спампаваць карту беларускіх мясцін Прагі ў інтэрнеце. Зарбіць гэта можна па спасылцы: http://www.bjelpraha.host.sk/index.html