Беларусы Вільні ўшанавалі памяць палітвязняў, расстраляных ля Чэрвеня

Прадстаўнікі Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных 24 чэрвеня наведалі ў складзе дэлегацыі Сойму Літвы месца масавага расстрэлу ў ноч з 26 на 27 чэрвеня 1941 года палітычных вязняў блізу г. Чэрвень Мінскай вобласці (да 1923 г. – Ігумен), сярод якіх былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, у тым ліку і літоўцы.

Падчас ушанавання памяці да помніка знішчаным у той бойні жыхарам Літвы, устаноўленага Саюзам палітычных вязняў Літоўскай Рэспублікі, былі ўскладзены кветкі, запалены свечкі, адбылася імша за вечны супакой іх душ.

Пра падзеі 70-гадовай даўніны расказаў гісторык Арунас Бубніс, намесніца старшыні Сойму Віргінія Балтрайцене, старшыня камісіі па правах і справах удзельнікаў супраціўлення акупацыйным рэжымам і асоб пацярпелых ад акупацый Арымантас Думчус.

На зваротным шляху кветкі былі ўскладзены таксама да Крыжа памяці (польскі крыж) ля Чэрвеня і да Крыжа Пакутаў ва ўрочышчы Курапаты.

Валянцін Стэх, Старшыня Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльныхwestki.info