У пачатку канферэнцыi былi выкананы дзве музычныя кампазiцыi Iгара Мацыеўскага на вершы пецярбургскiх беларускiх паэтаў Мяфодзiя Сякеры (Анатоля Кiрвеля) i Аўгiннi Кавалюк (партыя фартепiяна – Наталля Платонава, вакал – Iрына Жураўлёва). Пасля музычнай часткi вядучы – доктар фiлалагiчных навук Мiкалай Нiкалаеў расказал пра чалавека, памяцi якога была прысвечана канферэнцыя – ленiнградскi гiсторык-археолаг Фрыда Давыдаўна Гурэвiч практычна ўсё сваё жыццё (сёлета спаўняецца 100 год з дня яе нараджэння) прысвяцiла вывучэнню беларускага горада Наваградка.
Вучоны сакратар Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, кандыдат культуралогii Алесь Суша ў дакладзе «Рэалiзацыя Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i iншымi беларускiмi бiблiятэкамi навуковых праектаў у сферы вывучэння кнiжнай культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага» расказаў пра дзейнасць НББ па алiчбоўцы рэдкiх выданняў i стварэннi такiх мiжнародных электронных праектаў, як Радзiвiлiяна, Бiблiятэка Сапегаў i iнш. У гэтай галiне ў НББ назапасiўся цiкавы вопыт, дакладчык адказаў на шматлiкiя пытаннi прысутных.
Дзiмiтрый Саўчанка закрануў адну з наiбольш злабадзённых тэмаў – «Перспектывы сучасных расiйска-беларускiх адносiн у святле iнтэграцыйных працэсаў». Якiя ў прынцыпе могуць быць формы такой iнтэграцыi? Федэрацыя? Канфедэрацыя? Цалкам незалежнае iснаванне, заснаванае толькi на эканамiчных адносiнах? У любым выпадку бясспрэчна неабходнасць культурных узаемадачыненняў нашых краiн, зрабiў выснову дакладчык.
Даклад Сяргея Жамайцiса быў пабудаваны на глыбокiм вывучэннi тэкстаў гiстарычных дакументаў: «I-шы Беларускi звод i мiтрапалiч’е летапiсанне». Гутарка iшла пра Летапiсец Вялiкага Княства Лiтоўскага 1446 г., зроблены высновы аб неабходнасцi карэкцыi датавання асобных частак гэтага летапiсу. Марыя Ткачэнка ў дакладзе «Эмблематыка ў кнiгазборах Сапегаў» расказала пра асаблiвасцi тых кнiг бiблiятэкi Аляксандра i Яна Фрыдэрыка Сапегаў, якiя захоўваюцца ў РНБ. Аспiрант Маскоўскага унiверсiта Марыя Iванова прадставiла даследванне эстэтычных поглядаў беларускага i ўкраiнскага тэолага XVII ст. Кiрылы Транквiлiёна-Стаўравецкага. Гэты чалавек выкладаў у Львоўскай i ў Вiленскай брацкiх школах. У яго жыццi вылучаюць два перыяды: праваслаўны i унiяцкi (з 1626 г.). Яго галоўнае сачыненне «Евангелле вучыцельнае» было спалена ў Маскве ў 1619 г. Цiкавыя яго погляды на iснаванне чалавека пасля смерцi: паводле Кiрылы грэшнiкi трапяць у пекла (падрабязнаму апiсанню iх страшных пакутаў ён прысвячае шмат месца), праведнiкi – у рай. А людзi, якiя не асаблiва награшылi за сваё жыццё, iдуць трэцiм шляхам, i трапляюць на цудоўную пераўтвораную зямлю i застаюцца там, жывучы хаця i не так добра, як у раi, аднак зусiм някепска. Акрамя таго, Кiрыла мяркаваў, што ў вынiку ўсе грэшнiкi атрымаюць прошчу.
Кандыдат гiстарычных навук Маргарыта Корзо ў дакладзе "«Вянец веры» Сiмяона Полацкага: каталiцкiя запазычаннi ў праваслаўнай кнiжнасцi XVII ст." паказала, што пазначанае сачыненне было напiсана беларускiм тэолам на падставе кнiгi бельгiйскага каталiцкага тэолага Жака Маршана «Hortus Pastorum». Доктар Марына Чысцякова расказала пра вiленскую калекцыю рукапiсных «Пролагаў» (гэто перакладзены з гречаскай зборнiк жыцiй святых i паказальнiк праваслаўных святаў). Усе экземпляры калекцыi маюць беларускае паходжанне.
Другая частка канферэнцыi пачалася з выканання Лявонам Габрусёнкам i Iрынай Базылевай песень на вершы Анатоля Кiрвеля («Летнi сон»), Янкi Золака («Крылатае сэрца») i Алеся Звонака («Вiлiя»). На гiтары акампанiравала лаўрэат мiжнародных конкурсаў Алена Лебедзева.
Адну з загадак кнiгi «Шляхцiц Завальня» прадставiў у сваiм дакладзе прафесар пецярбургскага Тэхналагiчнага iнстытута, доктар бiялагiчных навук Дзiмiтрый Вiнаходаў – гутарка iшла пра мастацкае адлюстраванне рэальных шматгадовых супярэчнасцяў памiж родамi Кошак (Кошчыцаў) i Цялiцаў з Полаччыны. Кандыдат мастацтвазнаўства Iрына Герасiмава ў дакладзе «Наступствы двайнога «перакладу», альбо Два эпiзоды, звязаныя з одной капiйнай кнiгай XIX ст. (РНБ, ОСРК F.II.85)» расказала пра цiкавы гiстарычны казус. У 1655-1657 гг. у Вiльнi знаходзiлiся маскоўскiя войскi пад камандай князя М. Шахаўскога, у вайсковай канцылярыi вялася дакументацыя, прынамсi была складзена «Кнiга судной iзбы». Пазней гэта кнiга была перапiсана лацiнкай. А потым, яшчэ пазней, гэты тэкст быў iзноў перапiсаны кiрылiцай. Параўнанне трох варыянтаў тэксту паказала, што пры перапiсванi ў дакументы (праз неразуменне i па iншых прычынах) трапiлi памылкi, аж да поўнага скажэння сэнсу тэкста.
Доктар Андрэй Катлярчук з Стакгольма ў дакладзе «Памяць пра вайну i вайна памяцi. Гiстарычная палiтыка ў БССР i незалежнай Беларусi» на шматлiкiх прыкладах паказаў як фармiруецца афiцыйная дзяржаўная пазiцыя адносна асвятлення гiстарычных падзей часоў Другой Сусветнай вайны.
Кандыдат педагагiчных навук Алена Камiсарава ў дакладзе «Калекцыя выданняў на беларускай мове 1918–1921 гг. Славянскага фонду Бiблiятэкi Расiйскай акадэмii навук» расказала пра сабранне беларускiх кнiг БАН, пра гiсторыю паўстання гэтага кнiгазбору i прынцыпах яго каталагiзацыi. Добра iлюстраваны даклад кандыдата гiстарычных навук Веры Кнорынг «Габрэйская перыёдыка на iдзiш на Беларусi» быў прысвечаны тым газетам i часопiсам, якiя выходзiлi з 1912 г. Такiх выданняў было шмат, асаблiва пасля рэвалюцыi, калi iдзiш стаў адной з дзяржаўных моваў БССР. Кандыдат педагагiчных навук Марк Мамантаў, якi ўжо шмат гадоў займаецца зборам iнфармацыi пра Беларусь i беларусаў па пiцерскiх газетах i часопiсах, у дакладзе «Беларусь у люстэрку пецярбургскай перыёдыкi апошняга дзесяцiгоддзя ХХ стагоддзя» зрабiў агляд публiкацый за 1990-я гады. Выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага унiверсiтэта, кандыдат гiстарычных навук Аляксей Кiбiнь зрабiў агляд «Сучасная лiтаратура па праблеме першага ўспамiнання Лiтвы ў пiсьмовых крынiцах», дзе разгледзеў пытанне пра свв. Банiфацыя i Бруно, а таксама пра гiсторыю з хрышчэннем у 11 стагоддзi «рускага караля». У дакладзе кандыдата мастацтвазнаўства Галiны Таўлай – «Iдэал гука пры граннi на беларускiх цымбалах» прагучалi запiсы жывой музыкi цымбалiстаў, што ўсё жыццё граюць па вёсках на вяселлях. Дакладчыца звярнула ўвагу на асаблiвасцi гуку самаробных цымбал. Маскоўскi музыказнавец i кампазiтар Уладзiмiр Лiсавой у дакладзе "«Беларуская месса» Iгара Мацыеўскага ў кантэксце сучаснай еўрапейскай культуры" расказаў пра гэты нядаўна створаны музычны твор, прагучаў шэраг фрагментаў гэтай сакральнай музыкi.
На заканчэннi канферэнцыi Мiкола Нiкалаеў праiнфармаваў пра падрыхтоўку пятага выпуску «Беларускага зборнiка» i заклiкаў беларусiстаў прыняць удзел у наступнай канферэнцыi, якая будзе юбiлейнай, дваццатай.