У Іркуцку адзначаць Купалле

У летнюю ноч з 25 на 26 чэрвеня 2011 г. пройдзе адно з самых прыгожых святаў, якое арганізуе «Іркуцкае таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага», –  “Купалле”.

У праграме заяўленыя беларускае застолле, конкурсы, мастацкія нумары, а таксама цуды Купальскай ночы: пошук чароўнай Папараць-кветкi, скачкі праз агонь, карагоды і традыцыйныя беларускія гульні, пошукі Купалінкі, лячэбны Звар, праводзіны Русалак, абрад купання ў гаючай вадзе, варажба на вяночках і, канечне, начная беларуская дыскатэка.

Паводле паведамлення “Іркуцкага таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага”