29 чэрвеня 2011 г. адбудзецца 6-я справаздачна-выбарная канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы». У праграме канферэнцыі таксама ўнясенне змяненняў у дзеючы Статут НКА "Беларусы Масквы", прыняты ў 2002 годзе. Праект новага статута абмяркоўваецца ў мясцовых нацыянальна-культурных аб'яднаннях горада Масквы.
Сайт "Беларусаў Масквы" запрашае ўзяць удзел у абмеркаванні праекту. Прапановы будуць улічаныя пры зацвярджэнні статута. Азнаёміцца з тэкстам праекту статута можна на сайце belmos.ru.