VII абласны фестываль-конкурс “Гучы гоман Беларускі”, прысвечаны 15-годдзю Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Яна Чрскага” і 350-годдзю горада Іркуцка, адбыўся 28 траўня ў актавай зале Адміністрацыі правабярэжнага акругі Іркуцка. Пра свае ўражанні ад фестывалю піша адна з яго ўдзельніц, сябра ІТБК імя Я.Чэрскага Святлана Бастракова.
Да гэтай падзеі рыхтаваліся, яе чакалі, і 28 траўня мы горача віталі беларускія калектывы з усёй Іркуцкай вобласці, уключаючы самыя аддаленыя яе раёны.
Удзел у фэсце вельмі і вельмі парадаваў і згуртаваў удзельнікаў і гасцей фестывалю. Зала была поўная. Мы прыйшлі з роднымі і блізкімі, сябрамі, таму фестываль прайшоў у цёплай атмасферы дружбы і супрацоўніцтва.
Старшыня ІТБК Алега Рудакоў
Па ўмовах фэсту калектывам была прадастаўлена магчымасць паказаць па 2 нумары. І тут былі прадэманстраваны разнастайнасць і багацце беларускай культуры, да якой мы ставімся з вялікай пашанай і павагай! Са сцэны лілася беларуская гаворка, песенныя і танцавальныя нумары былі прадстаўлены ў розных тэхніках і жанрах, ад народнай да сучаснай. Мы ўбачылі дзіцячую тэатральную творчасць у выглядзе пастаноўкі казкі “Калабок”. З гонарам любаваліся касцюмамі калектываў, бо часцей за ўсё адзенне - творчае ўвасабленне культуры Беларусі - пяшчотна і клапатліва, з любоўю адноўленае сваімі рукамі.
Госці з Беларусі - гурт "Горынь"
Былі і такія калектывы, якія на сцэну выйшлі ўпершыню! Узрост удзельнікаў у прамым сэнсе гэтага слова прадстаўлены ад малога да вялікага, ад дзіцячага сада да глыбока шаноўных гадоў! Упершыню сваё майстэрства паказалі бабулі, якім ужо споўнілася па 90 гадоў! Яны ад душы, лёгка і непасрэдна рассмяшылі гледачоў і ў той жа час далі акунуцца ў непаўторнае багацце і глыбіню аўтэнтычнай беларускай песні. Зала не хацела іх адпускаць і пляскала ад душы, з вялікім жаданнем ўбачыць іх яшчэ не раз на фестывалі.
Тры гадзіны фестывалю пранесліся незаўважна ...
Святлана Бастракова, фота Наталлі Бакуновіч