Беларуская калона на гарадскім карнавале ў Іркуцку + фотарэпартаж

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 4 чэрвеня ўзяло ўдзел у гарадскім карнавале, прымеркаваным да 350-гадовага юбілею горада Іркуцка.

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 4 чэрвеня ўзяло ўдзел у гарадскім карнавале, прымеркаваным да 350-гадовага юбілею горада Іркуцка.

У карнавальным шэсці, якое працягвалася каля  трох гадзін, узялі ўдзел больш за 7 тысяч чалавек – прадстаўнікі прадпрыемстваў горада і розных аб’яднанняў. Беларусы не засталіся незаўважнымі сярод іх.

Карнавал ў Іркуцку праводзіцца другі год запар. У гэтым годзе ўпершыню ў ім маглі ўзяць удзел і нацыянальныя цэнтры горада.

Тым не менш, па словах старшыні ІТБК імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, далёка не ўсе нацыянальныя цэнтры Іркуцка выявілі жаданне ўдзельнічаць у карнавальным шэсці, бо для гэтага трэба выканавць некалькі ўмоваў. Па-першае, калона мусціць налічваць не менш як 35 чалавек, а не ўсе нацыянальныя аб’яднанні маюць такі актыў. Па-другое, трэба быць апранутым у карнавальныя касцюмы. Ні з тым, ні з другім у беларусаў Іркуцка праблемаў няма: актыў у іх вялікі, а ў якасці карнавальных касцюмаў былі выкарыстаны нацыянальныя беларускія строі, пашытыя ўласнаручна сябрамі ІТБК.

Фота irk.ru

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Фота Святаслава Макарава (акрамя пазначанага)