Кіраўніком арганізацыі была абраная Лёля Міхалюк, якая ўзначальвае ЗБВБ ўжо цягам некалькіх гадоў.
На сходзе была абмеркаваная праца аргагізацыі за мінулы год і зацверджаная Управа на наступны год. Кіраўніком арганізацыі была абраная Лёля Міхалюк, якая ўзначальвае ЗБВБ ўжо цягам некалькіх гадоў. Таксама абмяркоўвалася пытанне новага статуту Згуртавання, які цяпер рыхтуецца.
Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі - найстарэйшая беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі, заснаваная ў 1946 г. Арганізацыя падтрымлівае беларускае жыццё ў краіне ў яго розных праявах, выступае за дэмакратызацыю і ўмацаванне незалежнасці Беларусі і супрацоўнічае з арганізацыямі ў Беларусі і замежжы. ЗБВБ валодае домам у цэнтры Лондана, заляй у якім карыстаюцца іншыя беларускія арганізацыі.