23 траўня ў Бруселі беларусы і салідарныя з імі зладзяць на пляцы Шумана пікет, прымеркаваны да пасяджэння Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза.
На ім будзе разглядацца ўвядзенне кропкавых эканамічных санкцый да Рэспублікі Беларусь. У пікеце возьмуць удзел Free Belarus Now, Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі (Office of Belarusian Political Emigration), Беларуска-Еўрапейскае аб'яднанне "Маладая Беларусь" / Belarussisch-Europees vereniging "Maladaja Belarus" (галандскі варыянт назвы), паведаміла “Народнай Волі” Юлія Рымашэўская, прэс-сакратар Інфармацыйнага офіса Бюро Салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.