У Вільні ўсталявалі шыльду ў гонар кс. Адама Станкевіча

Намаганнямі старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі у суботу, 14 траўня, на будынку былой Віленскай беларускай гімназіі была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар святара і пакутніка ксяндза Адама Станкевіча.

Пра ўрачыстае адкрыццё шыльды будзе паведамлена пазней.

Варта адзначыць, што гэта ўжо 10-я па ліку шыльда, усталяваная ў Вільні дзякуючы Таварыству беларускай культуры.

Шыльда ўсталяваная ля ўвахода ў былую Віленскую беларускую гімназію побач з шыльдамі Максіму Гарэцкаму і Наталлі Арсеневай

Працоўны момант па ўсталяванні шыльды

Алесь Адамковіч, westki.info