Беларусы Санкт-Пецярбурга ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Сустрэча ўдзельнікаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства і іх сяброў у пасёлку Левашова, непадалёку ад Санкт-Пецярбурга адбылася 7 траўня.

Сустрэча ўдзельнікаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства і іх сяброў у пасёлку Левашова, непадалёку ад Санкт-Пецярбурга адбылася 7 траўня. Для беларусаў Санкт-Пецярбургу штогадовае наведванне Левашоўскай пустэчы з мэтай ушанавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сталася традыцыяй.

Сёлета ў памятнай сустрэчы ўдзельнічала 12 чалавек, сярод якіх было шмат моладзі. Гісторык, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай Нацыянальнай (Публічнай) бібліятэкі, аўтар кнігі "Беларускі Пецярбург" Мікола Нікалаеў распавёў гісторыю Левашоўскіх могілак прысутным. ). Гэтае месца носіць назву "Левашоўская пустэча". Тут у савецкія часы з 1937 па 1954 тут было растраляна некалькі дзесяткаў тысяч бязвінных людзей, сярод якіх было шмат беларусаў.

Мікола Нікалаеў

Пасля агляду і знаёмста з мемарыялам, уся суполка сабралася каля беларуска-літоўскага крыжа, першага помніка, які быў пастаўлены ў Левашоўскай пустэчы. Тут жа пецярбургскі грэка-каталіцкі святар айцец Кірыл правёў паніхіду на беларускай мове.

Скончылася служба і памятнае мерапрыемства спевам духоўнага гімна Беларусі "Магутны Божа" у выкананні выдатнага беларускага спевака Лявона Габрусёнка.

Павал Сьвідэрскі, belspb.org