Спектакль "Свабоднага тэатра" намінаваны на прэстыжную амерыканскую ўзнагароду

Спектакль "Быць Гаральдам Пінтэрам" Беларускага Свабоднага тэатра намінаваны на атрыманне амерыканскага тэатральнага прыза Drama Desk Award.

Гэты прыз быў заснаваны 55 гадоў таму ў Нью-Ёрку пасля таго, як шэраг крытыкаў і тэатральных прадзюсераў не пагадзіліся з сітуацыяй, калі галоўная амерыканская тэатральная ўзнагарода Tony ўручаецца толькі спектаклям, якія ідуць на Брадвеі.

Drama Desk Award - гэта галоўная тэатральная ўзнагарода Амерыкі для спектакляў, прэзентаваных ў Нью-Ёрку не толькі на Брадвеі, але і па-за Брадвеем.

Гэтая ўзнагарода стала першай у кар'еры такіх зорак тэатра як Эндру Лойд-Уэбер, Эдвард Олбі, Дастын Хофман і многіх іншых. На атрыманне гэтай прэстыжнай амерыканскай ўзнагароды ў гэтым годзе прэтэндуюць 6 спектакляў: Being Harold Pinter Circus Incognitus Gatz Play Dead Room 17B Sleep No More

Пераможца стане вядомы 23 траўня.

kilgor-trautt.livejournal.com