Сустрэча з прадстаўнікамі беларускай творчай эліты – Марыйкай Мартысевіч, Валерам Булгакавым, Віталём Рыжковым, Уладзімірам Арловым і Зміцерам Вайцюшкевічам – адбылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце 28 красавіка.
Сустрэча з прадстаўнікамі беларускай творчай эліты – Марыйкай Мартысевіч, Валерам Булгакавым, Віталём Рыжковым, Уладзімірам Арловым і Зміцерам Вайцюшкевічам – адбылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце 28 красавіка. У запоўненай напоўніцу залі чыталіся беларускія вершы і проза, спяваліся песні.
Студэнты мелі магчымасць набыць кнігі і часопісы і атрымаць подпісы аўтараў. Творчая сустрэча прайшла вельмі цёпла, хоць і была азмрочана навіной пра спробы ўладаў зачыніць газеты “Наша Ніва” і “Народная Воля”, аб чым у сваёй прамове згадваў галоўны рэдактар часопіса ARCHЕ Валер Булгакаў.
Завершылася сустрэча канцэртам Зміцера Вайцюшкевіча.
Уладзімір Арлоў