Беларусы Бельгіі 26 красавіка правялі на плошчы Шумана ў Брусэлі акцыю, прысвечаную 25-ай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Беларусы Бельгіі 26 красавіка правялі на плошчы Шумана ў Брусэлі акцыю, прысвечаную 25-ай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Падчас акцыі была распаўсюджана вялікая колькасць інфармацыйных бюлетэняў ад Беларуска-Еўрапейскага задзіночання. Інфармацыя, пададзеная ў бюлетэнях, выклікала вялікую зацікаўленнасць з боку супрацоўнікаў еўраінстытуцый і мінакоў.