Беларусы на краі зямлі!

Скончылася гадавая вандроўка чацьвертай — міжнароднай — экспэдыцыі “З табурэтам да акіяну”. Цягам году чатыры каманды — украінская, беларуская, расійская і мяшаная з розных краінаў аўтаспынам вандравалі ад Паўночнай Амэрыкі да сутыку Ціхага і Атлянтычнага акіянаў.

taburet3

Скончылася гадавая вандроўка чацьвертай — міжнароднай — экспэдыцыі “З табурэтам да акіяну”. Цягам году чатыры каманды — украінская, беларуская, расійская і мяшаная з розных краінаў аўтаспынам вандравалі ад Паўночнай Амэрыкі да сутыку Ціхага і Атлянтычнага акіянаў. Цягам году вандроўнікі ладзілі музычныя і тэатральныя імпрэзы ў самых розных гарадах і вёсках Амэрыканскага кантынэнту.

Беларускія ўдзельнікі творчага праекту “З табурэтам да акіяну”: Жэня Манцэвіч (пэрсанальны блог), Верасень, Кірыл Краўцоў (пэрсанальны блог).

Аўтар ідэі і галоўны рэалізатар праекту ўкраінец Леанід Кантэр (пэрсанальны блог).

Блог экспэдыцыі з допісамі ўсіх удзельнікаў праекту.

Амаль усё, што вы хацелі ведаць пра арт-экспедыцыю “З табурэтам…” — погляд Жэні Манцэвіч.

Дэвіз праекту: “Менавіта гэта мы клічам воляй”.

taburetБеларускі табурэт з намаляваным маршрутам ад Ню-Ёрку да Ушуаі.

Калі ад пачатку каманды фармаваліся найперш паводле нацыянальна-тэрытарыяльнага прынцыпу, то пасьля падзяліліся паводле міжасабовага інтарэсу. Першымі завяршылі маршрут беларус Кірыл Краўцоў і украінец Леанід Кантэр. (У Леаніда амаль перад фінішам  падарожжа нарадзілася другое дзіця. Таму жонка і паплечнік па вандроўцы Дыяна на мыс Горн трапіць не змагла).

loniaЛеанід Кантэр, мыс Горн.

kirylКірыл Краўцоў, мыс Горн.

Другая, таксама беларуска-ўкраінская, каманда завяршыла свой шлях на скрайняй кропцы кантынентальнай Амэрыкі ля самага паўднёвага гораду зямлі пад назвай Ушуая ў Аргентыне.

taburet2Калюня (Украіна), Жэня (Беларусь), Верасень (Беларусь), Аліса (Украіна), Ушуая.

Колькасьць гігабайтаў фота-, відэа- і тэкставых матэрыялаў паклуь невядомая. Пра ўражаньні і сьвядомасныя зьмены ўдзельнікаў мы даведаемся пазьней.

Пакуль можна прамовіць слова безпрэцэдэнтна. Амэрыканскі кантынэнт з поўначы на поўдзень і наадварот перасякалі мноства разоў роварамі, матацыкламі, аўтамабілямі, а, магчыма, і пехатою :). Але ўпершыню маршрут адолелі ванроўныя камэдыянты з Усходняй Эўропы.

Жэня Манцэвіч у сваім блогу:

– Падсумоўваць можна яшчэ доўга. Безумоўна, змяніліся мы. Але дакладна і тое, што змяніліся тыя, каго я пакінула ў Беларусі. Відаць, мне для асэнсавання ўсяго спатрэбіцца час. … З-за сумных падзеяў у Беларусі нам было не да вялікіх подзвігаў. Зэдлік з гомельскай кухні застаўся з іншага боку планеты на краі свету. А мы – назад дадому. Пачаўся новы адлік.

Паводле папярэдніх зьвестак, вынікам экспэдыцыі мусіць стаць выхад фільмаў пра вадроўку.

Болей інфармацыі — па спасылках блогаў удзельнікаў, пазначаных вышэй.

(с) На першым фота — Верасень і Жэня Манцэвіч.

Севярын Квяткоўскі, budzma.org