![](/upload/sites/default/files/content/bb/free_theatre1_april2011.jpg)
Беларускі Свабодны тэатр правёў вечар cалідарнасці з беларускімі палітвязнямі 19 красавіка ў нью-ёркскім тэатры LaMama.
У гэты вечар гледачы змаглі ўбачыць спектакль "Спасцігаючы каханне", створаны на аснове дакументальнага матэрыялу, які распавядае пра гісторыю кахання Ірыны і Анатоля Красоўскіх і аб трагедыі, якая напаткала іх сям'ю. Пасля спектакля адбылася грамадская дыскусія з удзелам дырэктара тэатра Наталлі Каляды і выканаўчага дырэктара праваабарончай арганізацыі Amnesty International Лары Кокса.
Пасля завяршэння грамадскай дыскусіі, у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, гледачы фатаграфаваліся з іх партрэтамі.