Нашы людзі ў Галівудзе

Мы не аднойчы пісалі пра славутых нараджэнцаў Беларусі, шукалі “беларускі след” у Галівудзе і дзівіліся частым згадкам Мінска і Беларусі ў амерыканскім кіно і серыялах. Сёння TUT.BY публікуе самы поўны спіс выхадцаў з Сінявокай, якія засвяціліся на зорным небасхіле Галівуда ў апошнія сто год.

Мы не аднойчы пісалі пра славутых нараджэнцаў Беларусі, шукалі “беларускі след” у Галівудзе і дзівіліся частым згадкам Мінска і Беларусі ў амерыканскім кіно і серыялах. Сёння TUT.BY публікуе самы поўны спіс выхадцаў з Сінявокай, якія засвяціліся на зорным небасхіле Галівуда ў апошнія сто год.

Герман Дарэўскі (1883-1947)Мінчук Герман Дарэўскі (Herman Darewski) вучыўся музыцы ў Еўропе, пасля чаго атабарыўся на Туманным Альбіёне. Кампазітар і аранжыроўшчык, ён напісаў больш за 3000 (!) папулярных песень, інструментальных кампазіцый, мюзіклаў і рэвю, якія ставіліся ў лонданскіх тэатрах. У 1920-м міжнародным хітом стала ягоная песня Whispering. У 1920-30-х інструментальныя выступленні аркестра Дарэўскага карысталіся шалёнай папулярнасцю ў англійскай правінцыі. Музыка нашага суайчынніка гучала ў галівудскіх фільмах The Time, the Place and the Girl (1929) і Cobb (1994). Луіс Маер (1884-1957)Сярод біёграфаў няма адзінага меркавання, дзе нарадзіўся адзін з “100 самых уплывовых людзей 20 стагоддзя” (паводле версіі часопіса Time). Аднак сам Луіс Маер (Louis B. Mayer) заўжды называў месцам свайго нараджэння Мінск. Лазару Мееру (сапраўдныя імя і прозвішча) было ўсяго тры гады, калі ягоныя бацькі - Якаў і Сара (з Мельцэраў) - вырашылі шукаць шчасця за акіянам. Дзяцінства і юнацтва хлопца прайшло паміж ЗША і Канадай. У 23 гады сын зборшчыка металалому ўзяў у арэнду ды адрамантаваў занядбаны тэатр у гарадку Хаверхіл (Штат Масачусэтс), у якім адчыніў свой першы кінатэатр. Так пачалася гісторыя яго вялікага поспеху. Адзін з першых у ЗША кінапрадзюсараў, Луіс Маер стварыў цэлую імперыю забаваў, стаўшы сузаснавальнікам галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer (MGM). Наш суайчыннік зрабіў з MGM самую фінансава-паспяховую кінастудыю ў свеце. Пад кіраўніцтвам Маера кампанія дасягнула “залатой эры”, сабраўшы ў сваіх фільмах “больш зорак, чым было на небе”: Грэта Гарбо і Кларк Гейбл, Спенсер Трэйсі і Кэтрын Хэпберн, Джын Харлоў і Джудзі Гарленд... З ініцыятывы Луіса Маера паўстала Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук, якая штогод (з 1929 года) уручае “Оскар” - таксама ідэя мінчука.Джордж Макей (1884-1945)У адзін год з Лазарам Меерам у губернскім Мінску нарадзіўся Георгій Рубін. Як і многія беларускія габрэі, на мяжы стагоддзяў ён апынуўся ў Амерыцы. Кар'еру пачынаў коннікам у цырку. Гастраляваў па Амерыцы з вадэвільнай трупай, пакуль не трапіў (1913-15) у знакамітае брадвейскае шоў Фларэнза Зігфелда. У 1933 годзе Рубін, які ўжо даўно стаў Джорджам Макеем (George McKay), падпісаў кантракт з Columbia Pictures. Цягам паўтара дзесяцігоддзя ён зняўся ў 136 стужках (Highway Patrol (1938), Harvard, Here I Come! (1941), The Return of the Vampire (1944), Road to Utopia (1946) і інш.). Часта - у эпізадычных ролях, нават без згадкі ў тытрах. Ірвінг Берлінг (1888-1989)Дагэтуль дакладна невядома месца нараджэння ці не самага выбітнага амерыканскага кампазітара Ірвінга Берліна (Irving Berlin). Існуе прынамсі чатыры розныя версіі, паводле адной з якіх сын кантара Ізраіль Бейлін з’явіўся на свет ў Магілёве. Паводле другой, ягоныя бацькі пераехалі ў беларускі Талачын з Сібіры хутка пасля ягонага нараджэння. Новае амерыканскае жыццё нашага суайчынніка пачынаецца з 1893 года, калі сям’я пасяляецца ў Ніжнім Іст-Сайдзе на Манхэтэне. Хлопец не меў музычнай адукацыі і прыдумваў музыку, не ведаючы нотнай граматы і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню Бейлін, які стаў Ірвінгам Берліным, напісаў у 19 гадоў. У 23 мелодыя Alexander Ragtime band прыносіць яму сусветную славу. За 60-гадовую творчую кар’еру Берлін напісаў каля 1500 песень (дзесяткі якіх сталі сусветнымі хітамі), музыку для 19 брадвейскіх шоў. 18 галівудскіх фільмаў з ягонымі песнямі намінаваліся на “Оскара”. Сам Берлін атрымаў “Оскара” ў 1942 годзе за песню White Christmas (з мюзіклу Holiday Inn) - самы прадаваны сінгл усіх часоў (больш за 50 млн копій). Агулам, музыка Берліна, паводле IMDb, гучала больш як у 400 (!) фільмах. Песню Puttin' on the Ritz (1929) называюць "неафіцыйным гімнам Галівуда".Джэк Торнэк (1888-1974)Ізя Таргоўнік нарадзіўся ў Мінску ў студзені 1888-га і, відаць, яшчэ ў дзяцінстве пераехаў з бацькамі за акіян. У 1917 годзе, калі ў Расійскай імперыі выбухнуў дзяржаўны пераварот, мінчук пад псеўданімам Джэк Торнэк (Jack Tornek) дэбютаваў у кароткаметражнай камедыі Bombs and Banknotes. У наступныя 57 год Торнэк сыграў больш за 200 (!) эпізадычных роляў, галоўным чынам у вестэрнах - High Noon (“Роўна ў палудзень”, 1952), The Man Who Shot Liberty Valance (“Чалавек, які застрэліў Ліберці Вэланса”, 1962), The Rifleman (1956-1963) і інш. Торнэк граў каўбояў, бармэнаў, бандытаў, заўсёднікаў бараў і найчасцей - жыхароў у масоўках, за што і атрымаў мянушку “Універсальны Джэк”. Праўда, ў 99% выпадкаў ягонае імя нават не згадвалася ў тытрах. Джэйкаб Бен-Амі (1890-1977)Нараджэнец Мінска Якаў Шырэн (паводле іншай версіі - Шціхірын) распачаў акцёрскую кар’еру ў ідышамоўных тэатральных трупах Адэсы, Вільні і Лондана. Аднак сапраўдная слава прыйшла да яго пасля пераезду ў Амерыку (1918). Заакіянскі дэбют Джэйкаба Бен-Амі (Jacob Ben-Ami) адбыўся ў знакамітым габрэйскім тэатры Морыса Шваца. Пасля былі паспяховыя брадвейскія шоу і ідышамоўныя трупы. Акцёр ад Бога, у 1950-х Бен-Амі сыграў некалькі роляў у амерыканскіх серыялах (The Philco Television Playhouse, 1955, Studio One, 1957, Play of the Week, 1960). Курт Кэч (1896-1958)Гродзенец Ісур Кац вучыўся акцёрскаму майстэрству ў легендарнага венскага імпрэсарыё Макса Рэйнхарта,У 1940-50-х зняўся больш як у 70 фільмах і серыялах, адзін з якіх - Ali Baba and the Forty Thieves (“Алі Баба і сорак разбойнікаў”, 1944) глядзелі ўсе без выключэння амерыканскія дзеці таго часу. Сэм Мінц (1897-1957)Яшчэ адзін выхадзец з Мінску - вядомы ў даваенны час галівудскі сцэнарыст Сэм Мінц (Sam Mintz). У перыяд з 1925 па 1936 год ён напісаў сцэнары для 38 кінафільмаў (Easy Money, 1925, Fools for Luck, 1928, Roberta, 1935 і інш). У 1931-м ягоны сцэнар для фільма Skippy (супольна з Джозэфам Манкевічам) быў намінаваны на прэмію “Оскар”. Эл Хофман (1901-1960)Падобна на тое, што ў Мінску, дзе нарадзіўся будучы кампазітар, яго звалі зусім не Эл Хофман (Al Hoffman). Калі мальцу было шэсць год, бацькі выправіліся ў падарожжа цераз Атлантыку. Яны атайбаваліся ў Сіэтле, дзе Эл скончыў школу ды стварыў першы юнацкі гурт, у якім граў на барабанах. Узыходжанне да папулярнага музычнага Алімпу Хофман пачынаў ударнікам у начных клубах Нью-Ёрка. У 1930-м ён дэбютуе ў якасці кампазітара з хітом I Don't Mind Walkin' in the Rain (сумесна з Максам Рычам). Хофман працаваў разам з самымі папулярнымі паэтамі-песеннікамі свайго часу, стаў адным з найзапатрабаваных кампазітараў на Брадвеі, пісаў для самых прэстыжных тэатраў Лондану… За прафесійную кар’еру напісаў больш за 1500 песень, многія з якіх сталі хітамі. З 1929 па 1957 год кампазіцыі Хофмана гучалі больш як у 70 галівудскіх фільмах і серыялах. Яшчэ столькі ж стужак выйшлі з ягонымі тэмамі ўжо пасля смерці. Дзік Мэнінг (1912-1991) Самуіл Медаў з'явіўся на свет у Гомелі. Вядома, што ягоныя бацькі мелі пэўныя адносіны да тэатра, прышчапіўшы сыну цікавасць да мастацтва. Гэтаксама, як і Хофман, з якім яны ўрэшце ўтвораць надзвычай плённы творчы тандэм, Медаў ступіў на амерыканскую зямлю ў 6 год. Ён вучыўся ў славутай нью-ёркскай Джульярдскай музычнай школе, скончыў Філадэльфійскую кансерваторыю. Першую вядомасць атрымаў напрыканцы 1930-х - пачатку 1940-х гадоў, калі ягоны бэнд, што выконваў традыцыйныя габрэйскія песні ў джазавай і свінгавай апрацоўцы, стаў заўсёднікам нью-ёркскіх радыёстанцый.У 1944-м у эфір выйшаў першы ў гісторыі поўнаметражны тэлевізійны мюзікл The Boys From Boise, музыку для якога напісаў нараджэнец Гомеля. Як паэт і кампазітар Сэм Медоф, які стаў Дзікам Мэнінгам, напісаў мноства папулярных песень, якія выконваліся на эстрадзе, у галівудскіх кінастужках і ў брадвейскіх мюзіклах. Прычым пісаў не толькі лёгкія эстрадныя кампазіцыі, але і сімфоніі для аркестра. Пры жыцці ягоныя кампазіцыі фігуравалі больш як у 10 кіна- і тэлефільмах. Пасля смерці - у двух дзесятках. Яўген ЛазараўНародны артыст РСФСР Яўген Лазараў (нарадзіўся ў Мінску ў 1937-м) пачынаў акцёрскі шлях са Школы-студыіУ Галівудзе Лазараў дэбютаваў шпіёнскім баявіком The Saint (“Святы”, 1997) з Вэлам Кілмерам, дзе выканаў ролю прэзідэнта Расіі. Больш за 10 год жыве ў Лос-Анджэлесе. Ці не адзіны савецкі акцёр, які мае ў актыве ролі ў вялікабюджэтных галівудскіх блакбастэрах - The sum of all fears (“Усе страхі свету”, 2002), Lord of War ("Зброевы барон”, 2006), The Pink Panther 2 (“Ружовая пантэра”, 2009), Iron Man II (“Жалезны чалавек”, 2010). Апроч таго, выкладае ва ўніверсітэтах і тэатральных школах ЗША, ставіць на сцэне рускую класіку.. Таццяна ЧэхаваМінчанка Таццяна Чэхава (нар. у 1968 г.) пачынала акцёрскую кар’еру ў СССР. Выпускніца Вышэйшай тэатральнай вучэльні імя Шчукіна, яна выступала на сцэнах Тэатра Вахтангава і Тэатра сатыры. На пачатку 1990-х з’ехала ў Канаду, а пасля - у ЗША, дзе і працягнула акцёрскую кар’еру. У серыялах X-Files (“Сакрэтныя матэрыялы”, 1996), NYPD Blue (2001), Without a Trace (2006), Criminal Minds (2007) і інш. выконвала ролі “рускіх”. Апошнія гады займаецца прадзюсаваннем. Чэхава была выканаўчым прадзюсарам папулярнага мультсерыяла Cosmic Quantum Ray, знятага пры падтрымцы ЮНЭСКА, фільмаў Aimée Price (2005) і Rift (2011). Дзмітры ЭляшкевічДзмітры Эляшкевіч (Dimitry Elyashkevich) нарадзіўся ў сталіцы БССР (1975), але яшчэ ў юнацтве пераехаў з сям’ёй у Бруклін (Нью-Ёрк), дзе жыве дагэтуль. Набыў вядомасць, дзякуючы паспяховым тэлевізійным шоу на MTV - Jackass (“Дзівакі”, 2000-2002) і Wildboyz (“Дзікуны”, (2003-2008). Кінаверсіі шоў (Jackass: The Movie, 2002, Jackass Number Two, 2006) сталі блакбастэрамі, акупіўшы сціплы бюджэт у разы. Эляшкевіч працуе ў якасці аператара, прадзюсара, рэжысёра, сцэнарыста, а таксама з’яўляеца на экране. Джын ФарберНараджэнец Мінска, Джын Фарбер (Gene Farber) эміграваў з бацькамі ў ЗША ў 1989-м, калі яму было 11 год. З адзнакай скончыў тэатральную школу ў Нью-Ёрку, Бостанскі ўніверсітэт і Лонданскую акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва. Дэбют на экране адбыўся ў 2004 годзе, калі Фарбер засвяціўся ў эпізадычнай ролі ў серыяле Law & Order (“Закон і парадак”). Здымаўся ў серыялах “Шпіёнскія гульні” (2004-2006) Numb3rs (2009), The Mentalist (2009), Lie to Me (2009), CSI: Crime Scene Investigation (2010), тэлефільме Virtuality (“Віртуальнасць”, 2009). Часта выконвае характэрныя ролі "рускіх". Выступаў на Брадвеі. Андрэй СтэрлінгМінчук Андрэй Зільбермінц (нар. у 1973 годзе) іміграваў з бацькамі ў ЗША яшчэ ў дзяцінстве. Вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Мінеанапаліскім каледжы мастацтва і дызайну і галівудскай Van Mar Academy. З 2000 па 2007 пад імем Андрэй Стэрлінг (Andrei Sterling) з’явіўся ў эпізадычных ролях у 12 кінафільмах і тэлесерыялах (сярод іх - “Зорныя войны: Вояджэр”, “Сакрэтныя матэрыялы”, “Ванільнае неба”). Большай, чым у кіно, вядомасці дасягнуў у якасці фатографа модных еўрапейскіх часопісаў і фотарэпарцёра папулярнага галівудскага выдання The Hollywood Reporter.

Беларускія карані Галівуда

Апроч тых, хто паходзіць непасрэдна з Беларусі, цэлы шэраг зорак “Фабрыкі мар” маюць беларускія карані. Дугласы Найперш прыгадваецца цi не самая славутая сямейная дынастыя Галiвуду - бацька i сын Кiрк i Майкл Дугласы. "Гладыятар кiно" Кiрк Дуглас прыйшоў на свет у 1916 годзе ў амерыканскiм Амстэрдаме (штат Нью-Ёрк) пад iмем Iсур Данiловiч. А вось ягоны бацька Гершэль Данiловiч нарадзiўся ў Чавусах на Магiлёўшчыне (паводле iншай iнфармацыi, у Гомелi) ў 1884 годзе, а ў 1908-м разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акiян.У лютым у Нью-Ёрку, на вечары салідарнасці з Беларуссю брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст Майкла Дугласа: "Я - амерыканец, таму што сям'я майго бацькі прыехала з Беларусі за новай жыццём у краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару”.Харысан ФордЯшчэ адна галiвудская зорка першай велiчынi - Харысан Форд. Ягоныя бабуля i дзядуля па кудзелi (па матчынай лiнii) — Ганна i Гары Нiдэльманы - эмiгравалi ў ЗША з Мiнску.Лiза КудроўВосенню 2009-га ў Беларусь прыехала амерыканская акцёрка Лiза Кудроў, вядомая па суперпапулярным серыяле Friends. Яна не хацела афiшаваць вiзiт, аднак распавяла, што здымае дакументальны фiльм пра сваю сям'ю, а ейныя бабуля i дзядуля - эмiгранты з беларускай вёскі Ілья, што на Вілейшчыне. Падчас акупацыі нацысты знішчылі ў Іллі каля дзвюх тысяч габрэяў, сярод якіх былі прадзед і прабабка кіназоркі - Мардуховічы.Джо Страчынскі Аб сваім беларускім паходжанні заяўляў вядомы ў ЗША аўтар-сцэнарыст, стваральнік мноства навукова-фантастычных тэлесерыялаў (напрыклад, Babylon 5) Джозэп Майкл Страчынскі (J. Michael Straczynski). Паводле словаў літаратара, ягоныя дзед і бабуля былі каталікамі з вёскі Багданава, што на Валожыншчыне.

Кастусь Лашкевіч, Tut.by