Cябры Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» і аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, а таксама ўсім ахвярам выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.
Падзеі ў Мінску - гэта агульная нацыянальная трагедыя ўсяго беларускага народа. Таму ў гэтыя перадвялікодныя дні, якія сёлета сталі для беларусаў днямі надзвычайнай жалобы і смутку, мы разам з беларусамі ўсяго свету ў сваіх малітвах просім спагады і божай літасці да ўсіх ахвяр трагедыі і мірнага неба для Беларусі .
13 красавіка 2011