
Дарагія землякі, мы смуткуем разам з Вамі аб бязвінна загінуўшых. Ад усёй душы жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым. Мы абураныя, што ў нашай міралюбівай Беларусі магчымыя тэракты. Выбух у Мінскім метро раскалоў наша жыццё на "да" і "пасля". З'явіўся страх за сваіх блізкіх, якія там жывуць.
Дарагія суайчыннікі, цярпення Вам, мудрасці і сілы. Царства нябеснае, мір і спакой тым, хто заўчасна загінуў.
Сям’я Бучэль, Даўгаўпілс, Латвія, красавік 2011