Жалобны ліст Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага

Сябры Рэгіянальнага грамадскага аб’яднання “Іркуцкае Таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага” (ІТБК) з вялікім смуткам і жалобай даведаліся пра страшную навіну – выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая” горада Менска.

Лічым, што гэта здарэнне з’яўляецца агульнай нацыянальнай трагедыяй беларускага народа. Спадзяемся, што будзе праведзена прынцыповае, якаснае расследаванне, і выканаўцы гэтага жудаснага тэракта будуць знойдзены і прадстаўлены суду.

Выказваем родным і сваякам загінуўшых свае спачуванні і сяброўскую падтрымку.

Разлічваем, што колькасць ахвяраў не будзе расці і ўсе параненыя здолеюць ачуняць, як фізічна, так і псіхалагічна.

Ад імя Абласной Рады ІТБК і ўсёй супольнасці беларусаў Прыбайкалля
Старшыня ІТБК Алег Рудакоў.