У хуткім часе філіял бібліятэкі адкрыецца і ў Нарве ў беларускай арганізацыі "Сябры". Нагадаем, Грамадская бібліятэка імя Уладзіміра Караткевічап ў Таліне была адкрыта ў 2010-м годзе. На сёння ў фондах бібліятэкі сабрана больш за 2 тысячы беларускіх кніг.
“Мы рады, што ў нас ёсць магчымасць папулярызаваць беларускую літаратуру не толькі ў Таліне, але і іншых гарадах Эстоніі, дзе пражываюць этнічныя беларусы, - гаворыць каардынатар бібліятэкі імя Ул. Караткевіча Алеся Цурбакова. - Але фонд бібліятэкі можа зацікавіць і тых, хто хоча даведацца больш аб Беларусі, напрыклад студэнтаў, якія захочуць напісаць работу аб гісторыі рэгіёна Цэнтральнай Еўропы альбо аб сітуацыі ў сучаснай Беларусі”.
Карыстацца фондам бібліятэкі могуць і чытачы з іншых краін. Замоўленая кніга можа быць дасланая па пошце. Для гэтага трэба аформіць заяўку па электронным адрасе бібліятэкі, пералічыць на рахунак бібліятэкі перадаплату за паштовыя выдаткі і суму закладу, якая залежыць ад каштоўнасці кнігі і вар'іруецца ад трох да дзесяці еўра. Заклад неабходны, для таго каб захаваць у цэласці фонд бібліятэкі.
Пры перадачы кніг з Таліна ў Сіламяэ і Йыхві кіраўнікі беларускіх арганізацый атрымалі ў падарунак зборнік вершаў і паэм класіка беларускай літаратуры Генадзя Бураўкіна “Лісты ды запатрабавання” з подпісам аўтара.
Кіраўнік БЭЗу Сцяпан Разанка гаворыць:”Генадзь Бураўкін -- мой сябар, мы даўно з ім пазнаёміліся, і я вельмі рады, што падпісаная ім кніга будзе ў нас. У гэтыя дні мы святкуем дзень нараджэння нашай арганізацыі. Напісаныя паэтам словы “Жыве Беларусь” -- гэта лозунг змагароў за незалежнасць Беларусі, пачынаючы з паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе. Зараз гэта лозунг і тых, хто займаецца развіццём беларускай культуры ва ўсім свеце”.