6 красавіка ў Франкфурце-на-Майне адзначае сваё 101-годдзе Барыс Кіт — "першы беларус у свеце", як назваў яго Васіль Быкаў. Дзякуючы даследаванням беларуса стаў мажлівы, напрыклад, палёт чалавека на Месяц. 6 красавіка ў Франкфурце-на-Майне адзначае сваё 101-годдзе Барыс Кіт — "першы беларус у свеце", як назваў яго Васіль Быкаў. Пасля вайны знаны дзеяч беларускага адраджэння эміграваў у ЗША, дзе стаў адным з піянераў у галіне распрацовак сучаснага касмічнага паліва. Дзякуючы даследаванням беларуса стаў мажлівы, напрыклад, палёт чалавека на Месяц.

Барыс Уладзіміравіч КІТ (сапраўднае прозвішча - Кіта, Boris Kit)Уцекачы ад рэвалюцыіБарыс Кіта нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў беларускай сям’і ў Пецярбургу, дзе ў асяроддзі нацыянальнай інтэлігенцыі прайшлі першыя восем гадоў ягонага жыцця. Рэвалюцыя і цяжкае фінансавае становішча ў Расіі змусіла бацькоў вярнуцца ў вёску Сапатніцы пад Карэлічамі. Паводле Рыжскай дамовы (1921), якая падзяліла Беларусь на дзве часткі, родная Наваградчына адышла да Польшчы. Прагны да навучання хлопец скончыў народную школу ў Карэлічах (1926) ды Навагрудскую беларускую гімназію (1928). Шавіністычная палітыка польскіх уладаў і непрызнанне за беларусамі права на паўнавартаснае нацыянальнае развіццё толькі ўзмацніла ў ім беларускую самасвядомасць і загартавала змагарскі дух. Барыс збіраўся быў паступаць на гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, аднак лёс склаўся інакш.“Яшчэ з часоў гімназіі я страшэнна любіў гісторыю. Калі запісваўся ў Віленскі ўніверсітэт, хацеў паступаць менавіта на яе. Гляджу: перад акенцам на гістфак сто чалавек стаіць. Направа ж прымалі дакументы на матэматыку, і там было якіх пяць чалавек. Так я стаў матэматыкам”, — распавядаў мне герой напярэдадні свайго 100-годдзя.“Я трыццаць разоў паміраў”
 |
1938 г., у роднай вёсцы. |
У 1931 годзе, яшчэ будучы студэнтам, Барыс Кіт (так яго памылкова запісалі ў польскамоўных дакументах, пасля чаго “новае” прозвішча і прыжылося) пачаў выкладаць матэматыку ў легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, а ў 1939-м нават нейкі час ачольваў яе. Дзякуючы высілкам Кіта ў тым жа 1939-м у Навагрудку расчыніла дзверы адноўленая беларуская гімназія, дырэктарам якой ён стаў. Як і многія актыўныя ўдзельнікі беларускага руху ў Заходняй Беларусі Кіт трапіў пад пераслед польскіх улад, двойчы сядзеў у вязніцы. За саветамі Кіт працаваў інспектарам аддзелу адукацыі Баранавічскай акругі (1939-41), а з прыходам немцаў арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне, ён цудам мінуў смерці ў сутарэннях гестапа. Месяц у нацысцкай турме ў 1944-м Кіт называе самымі страшнымі днямі ў сваім жыцці."Трыццаць дзён я чакаў расстрэлу. Кожны дзень прыганялі 30 чалавек, з якіх 25 ноччу расстрэльвалі. Я трыццаць разоў паміраў", — успамінае Барыс Уладзіміравіч.Першы з першыхАсветніцкая дзейнасць падчас акупацыі прымусіла яго пасля вайны шукаць паратунку ад НКВД за мяжой. Павучыўшыся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945-48), Кіт знайшоў сваю "амерыканскую мару" ў найбуйнейшых аэракасмічных кампаніях Штатаў.Барыс Кіт правёў першае ў гісторыі фундаментальнае даследаванне якасцяў плыўкага вадароду, які пасля гэтага сталі выкарыстоўваць як асноўнае ракетнае паліва. У выніку стаў магчымы першы палёт чалавека на Месяц і далейшае развіццё касманаўтыкі. Дарэчы, матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц таксама справа рук беларуса. Ягонаму аўтарству належыць першы ў гісторыі падручнік па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве “Rocket Propellant Handbook” (1960) і першае на Захадзе даследаванне па гісторыі савецкай касманаўтыкі “USSR Space Research and Development” (1964).Даследаванні Барыса Кіта прынеслі яму вядомасць і аўтарытэт не толькі ў навуковых колах. Аднак пасады кіраўніка навуковай групы аддзела астранаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958-63) і старшага эксперта-даследчыка Дзяржінстытута сістэмнага аналізу міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968-72), а таксама ўдзел у засакрэчаных распрацоўках зрабілі немагчымым кантакты з радзінай, якія засталася на Беларусі. Хоць за ягоным заакіянскім лёсам сачылі не толькі родныя."Бацька, які жыў у Беларусі, распавядаў, што да яго прыходзілі з КДБ ды казалі: "Ваш сын — вялікі чалавек у Амерыцы. Ён можа смела прыехаць дадому і працаваць у  |
14 сакавіка 1969. Барыс Кіт атрымлівае пасведчанне з падзякай за выдатную працу ў Міністэрстве абароны ЗША. |
СССР", — прыгадвае Кіт.Аднак магчымасць вяртання ў Савецкі Саюз вучоны нават не разглядаў.“Тое, што я ўцёк у Амерыку — найвялікшае шчасце, бо захаваў жыццё і дасягнуў вяршынь у навуцы. Як напісаў адзін літаратар, у ЗША я трапіў у вока касмічнага ўрагану. Спаткаў найвялікшых людзей свету...”, — разважае Кіт. Ён супрацоўнічаў і сябраваў з буйнымі палітыкамі і вялікімі навукоўцамі — адным са стваральнікаў квантавай механікі Вернерам Хайзэнбергам, легендарным авіяканструктарам Вільгельмам Месершмітам, "бацькам" амерыканскай касмічнай праграмы Вернерам фон Браўнам і стваральнікам сучаснай аэрадынамікі Тэадорам фон Карманам... На чале амерыкана-савецкага супрацоўніцтваМала хто ведае, што наш суайчыннік быў адным з куратараў першых савецка-амерыканскіх перамоваў у галіне касманаўтыкі.“Першая двухбаковая сустрэча паміж СССР і Амерыкай, на якой прысутнічала група савецкіх акадэмікаў і міністраў, адбылася ў 1960-м годзе ў вашынгтонскім “Шэратон-Парк-Гатэль”. Абсалютна ніякай палітыкі там не было. Мы вялі выключна навуковую справу. Атмасфера была вельмі дружалюбнай, і я ганаруся, што быў старшынём гэтага гістарычнага сходу”, — прыгадвае Барыс Кіт. Доўгатэрміновым вынікам тых перамоваў стаў запуск у 1972 годзе савецка-амерыканскай праграмы "Саюз" - "Апалон". Супраца ж дзвюх звышдзяржаў у касмічнай сферы працягваецца дасюль.Барыс Кіт уганараваны найвышэйшымі міжнароднымі ўзнагародамі ў галіне касманаўтыкі. Імя беларуса сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія ў Вашынгтоне. Пры гэтым ён заўжды падкрэсліваў, што “выйшаў з Беларусі, з самай беднай вёскі”, чым ганарыцца. Грамадзянін свету, ён пражыў на Беларусі ўсяго 26 год. Аднак астаўся руплівым беларускім патрыётам і цягам усяго жыцця дапамагаў землякам і радзіме. Кіт быў сярод заснавальнікаў найбуйнейшай ў ЗША беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Дзякуючы яго высілкам больш за 300 сямей беларускіх палітуцекачоў пераехалі за акіян. Вядомы ён і як шчодры мецэнат беларускай культуры на эміграцыі.  |
6 красавіка 2001, Франкфурт. Барыс Кіт і Васіль Быкаў |
Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці Кіт тройчы пабываў на радзіме (1992, 93, 95), дзе намагаўся закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. На жаль, ягоныя намеры былі далёкія ад планаў кіраўніцтва Беларусі. Балазе, у Навагрудку слыннаму земляку ўсё ж надалі тытул Ганаровага жыхара горада, а ў 2008 годзе там адбылося адкрыццё ягонага музея.“Самае важнае — чыстае сумленне”У 1972 годзе, пасля сыходу на пенсію Барыса Кіта запрасілі выкладаць у Нямеччыну. Выбітны навуковец, які свабодна размаўляе на сямі мовах, скалясіў з лекцыямі увесь свет, а апошнія 36 гадоў жыве ў сціплай аднапакаёвай кватэры ў Франкфурце-на-Майне.Барыс Кіт выгадаваў двух сыноў. Старэйшы Ўладзімір (Уолтар) пайшоў па слядах бацькі ды дасягнуў высокай пасады ў галаўным офісе амерыканскага аэракасмічнага агенцтва NASA. "Апроч гэтага ён быў вялікім патрыётам Беларусі. Першакласна гаварыў па-беларуску, і калі ў 1968 годзе прывёз у Мінск амерыканскую архітэктурную выставу і загаварыў на "мове", усе былі ў шоку", — распавядае Барыс Кіт. На жаль, у лістападзе 2010-га Ўолтар Кіта памёр ад раку.
У Барыса Ўладзіміравіча таксама дзве ўнучкі і двое праўнукаў.Размяняўшы 100-гадовы юбілей, "першы беларус у свеце" захоўвае добрую фізічную форму і ясную памяць — сам сябе абслугоўвае, штодня ходзіць з сяброўкай на шпацыр, робіць гімнастыку і ўпарадкуе архівы, якія плануе перадаць на радзіму.
Які ягоны рэцэпт доўгажыхарства?“У мяне няма ніякіх рэцэптаў. Думаю, гэта спалучэнне многіх элементаў. Найперш, беларуская генетыка. Па-другое, увесь час я меў прыгожую дзейнасць: займаўся вучыцельствам, навукай. Па-трэцяе, маё жыццё было спачатку страшэнна цяжкім. Я многа галадаў, а гэта добра для арганізму. І потым я стараўся не пераядаць. Але самае, можа, важнае - чыстае сумленне. Я нікому ніякага зла не рабіў. Толькі дабро. Дзякаваць Богу, што я ніколі не быў салдатам, не браў удзелу ў вайне. Выкруціўся ад дрэнных магчымасцяў і дажыў да 100 гадоў!”Барыс Кіт: “Я ўсім рабіў дабро. Таму і дажыў да 100 год”>>>
Кастусь ЛашкевічФота: Аўтара і архіўныя.
Tut.by