93-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і адначасова дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі адзначылі сябры Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максима Багдановіча "Пагоня".
25 сакавіка а 12 гадзіне ля плошчы адмірала Нахімава ў Севастопалі былі ўсталяваны бел-чырвона-белы сцяг, сімвалічны факел Свабоды, герба Пагоня і расцяжка з надпісам “Жыве Беларусь! Свабода, Незалежнасць, Дзяржаунасць”.
Пікет пачаўся малебнам у памяць герояў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускага народа і за тых, хто сёння адстойвае сапраўдную незалежнасць і дэмакратыю на Бацькаўшчыне. Удзельнікі пікету выказалі салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Старшыня таварыства “Пагоня” Валеры Барташ