Ініцыятыва “Вольная Беларусь” ужо шосты раз запар арганізоўвае канцэрт „Салідарныя з Беларуссю”. Да гэтай пары, канцэрты адбываліся толькі ў Варшаве. У гэтым годзе канцэрты адбудуцца таксама Ў Беластоку, Сопаце, Катавіцэ.
Лозунгам канцэртаў з’яўляецца слоган "Пачуй нас!" — самае галоўнае для беларускай справы з’яўляецца тое, каб грамадзяне Еўропы заўсёдыпамяталі аб Беларусі і разам спрабавалі вярнуць гэты край у еўрапейскую сям’ю, заяўляюць арганізатары.
Сопат
25 сакавіка, Польская Камэрная Філармонія (на тэрыторыі Лясной Оперы ў Сопаце)
На канцэрце ў Сопаце выступяць вядомыя ў тым ліку і ў Польшчы беларускія музыкі: бард Зміцер Вайцюшкевіч і гурт “Рэха”.
Сопацкая акцыя “Салідарныя з Беларусьсю” арганізаваная беларускімі студэнтамі Гданьскага Унівэрсітэта і сябрамі Студэнцкага навуковага гуртка “Мазайка”, пры падтрымцы офіса “Гданьск і метраполія – Еўрапейская сталіца культуры 2016 – кандыдат”, ініцыятывы “Вольная Беларусь”, Беларускага культурнага таварыства “Хатка”, аб’яднання “Гарадская культура”.
Беласток
26 сакавіка,17.00, клуб “Loft” (Malmeda 8)
На імпрэзе зайграюць польскія гурты: Miejski Klub Przyjaciół Chilloutu, Scrapped Culture, Blow Art, The Greed, а таксама спецыяльны госць з Беларусі, гурт Рэлікт!
Канцэрт арганізаваны Ініцыятывай “Вольная Беларусь”, Таварыствам “Маладыя Дэмакраты” і Моладзевай Радай Горада.
Варшава
27 сакавіка, 18:00, Plac Defilad
Канцэрт (Plac Defilad) адбудзецца ля Палаца Культуры, а на сцэне выступяць зоркі з Польшчы і Беларусі. Не будзе недахопу ямайскіх рытмаў у выкананні Maleo Reggae Rockers, "ска-панкаўскай паэзіі" бельскага гурту Akurat, а таксама музычных разважанняў аб каханні Януша Сташэўскага — сына легендарнага Казіка! На варшаўскую пляцоўку завітаюць таксама сапраўдныя легенды антылукашэнкаўскай музычнай партызанкі: Крама, г.з. вечна малады блюз-рокавы гурт з музыкай для дарослых, Рэха — выдатны гурт, які грае музыку з пагранічча фольку і альтэрнатывы. А на дэсерт — незалежны рэпер маладога пакалення беларусаў Вінсэнт.
Канцэрт — гэта не ўсё!
Для варшавян адмыслова падрыхтавалі прывабную гарадскую гульню, якая адбудзецца 27 сакавіка ў пасляабедзены час
Катавіцэ
27 сакавіка, 18:00, вул. Марыяцкая
На канцэрце выступяць: Cała Góra Barwinków, Leniwiec, Radical Garaża і папулярны беларускі рок-гурт. Таксама ў імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі і беларускай меншасці ў Польшчы, якія будуць распавядаць пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.
Арганізатарам канцэрту ў Катавіцэ з'яўляецца Stowarzyszenie Projekt Śląsk, сумесна з офісам Пасла да Еўрапейскага Парламента д-ра Марка Мігальскага і горадам Катавіцэ.
Паводле інфармацыі ініцыятывы “Вольная Беларусь”