Спатканне з беларускай культурай у Кракаве

Беларускае таварыства ў Кракаве 24-26 сакавіка ладзіць Дні беларускай культуры ў Кракаве. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Волі і накіравана на прыцягненне ўвагі польскай грамадскасці да беларускай культуры.
Беларускае таварыства ў Кракаве 24-26 сакавіка ладзіць Дні беларускай культуры ў Кракаве. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Волі і накіравана на прыцягненне ўвагі польскай грамадскасці да беларускай культуры.

Сёння а 17:00 у Кракаве (Małe Collegium Paderevianum ul. Mickiewicza 11) ужо ў чацвёрты раз адбудзецца агульнабеларуская дыктоўка.

Тэксты для дыктовак падрыхтаваны на аснове твораў Максіма Багдановіча, 120-годдзе якога адзначаем сёлета. У Кракаве таксама будзе магчымасць праверыць сваё знаёмства беларускай мовы – у дзвюх катэгорыях для беларусаў і палякаў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы.

Падрабязнасці на старонцы: www.towarzystwobialoruskie.free.ngo.pl/

25 сакавіка, на Дзень Волі, у кракаўскім клубе “Cisza” а 18.00 адбудзецца вернісаж Нікі Сандрас. Вядомая беларуская мастачка і блогерка прэзентуе ў Кракаве свае праекты. Пасля вернісажа ў гэтым жа клубе пройдзе канцэрт маладога беларускага артыста Мікіты Маліноўскага.

У суботу, 26 сакавіка адбудзецца вечар беларускай і польскай паэзіі

Вершы беларускіх і полськіх паэтаў прачытаюць студэнты кракаўскай тэатральнай школы, студэнты з Беларусі і іх польскія сябры. Таксама на вечарыне выступяць беларускія пісьменнікі Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі. Мерапрыемства пройдзе ў Кавярні Наварольскі (Галоўня Рынак 1 – Сукенніцы) у 19.00.

Уваход на ўсе імпрэзы бясплатны.

Паводле інфармацыі ініцыятывы "Вольная Беларусь"