да сусветнага грамадства пра сітуацыю ў Беларусі пасля 19.12.2010 г.
У сувязі з гэтым заяўляем, што мы, беларускія грамадскія арганізацыі Літвы, якія не ўваходзяць у “Згуртаванне беларусаў Літвы” - не падтрымліваем прыняты на каферэнцыі ў Рызе зварот. На працягу доўгага часу назіраліся шматлікія спробы кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і сусветнай грамадскасці, дамагчыся дэмакратызацыі Беларусі, але большасць з іх была, на жаль, малаэфектыўнай, таму што дыктатура разумее толькі мову сілы. Гэта пацвярджаецца тым, што толькі тады, калі ўзнікала пагроза эканамічных санкцый, вызваляліся палітвязні і зніжалася хваля рэпрэсіяў.
Звяртаемся да Еўразвязу і сусветнай грамадскасці з заклікам зрабіць рашучыя крокі зараз, якія паспрыяюць спыненню рэпрэсіяў у Беларусі. Такімі крокамі павінны стаць усе неабходыя санкцыі, супраць рэжыму Лукашэнкі.
Разам з тым мы заўсёды гатовыя да дыялогу з усімі дэмакратычными сіламі, як унутры Літвы, так і за яе межамі і падтрымліваем дыялог Еўропы з Беларуссю, пры ўмовах спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных дэмакратычных выбараў.
1. Культурны цэнтр Якуба Коласа ў Вільні
2. Таварыства беларускага пісменства
3. Беларускі музей імя Ів. Луцкевіча
4. Таварыства беларускай культуры ў Літве
5. Маладзёвая ініцыятыва StudAlliace
6. Беларускае бюро палітыча-грамадзянскага прадстаўніцтва ў Літве
7. Рада згуртавання беларускай моладзі Віленшчыны