У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Беларусы Вільні 19 сакавіка ўшанавалі памяць кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі Касуся Каліноўскага.

Беларусы Вільні 19 сакавіка ўшанавалі памяць кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі Касуся Каліноўскага.

У гэты дзень усе тыя беларусы, якім не абыякавая асоба Кастуся Каліноўскага, а таксама лёс Беларусі, сабраліся на Лукішскай плошчы ля крыжа, які ў мясцовых беларусаў асацыюецца з месцам памяці нашага героя. Як лічаць многія, менавіта на гэтым месцы Кастусь Каліноўскі адышоў у нябесную Беларусь.

Акцыя па ўшанаванні памяці распачалася прамовай Артура Яўмена, які нагадаў пра асобу Кастуся Каліноўскага і аб яе значэнні ў гісторыі Беларусі.

Затым удзельнікі акцыі рушылі калонай да таго месца, дзе царскія карнікі адабралі жыццё тых, хто змагаўся за волю і незалежнасць сваёй зямлі. Там ускалалі кветкі і запалі знічы. Потым калона рушыла на гару Гедыміна, дзе хутчэй за ўсё быў пахаваны Кастусь Каліноўскі. Царскія карнікі баяліся, што магіла Каліноўскага стане месцам пілігрымак і пакланення ўсіх, хто не згодны з іх рэжымам, таму яго цела ўпотай аднеслі на гару Гедыміна, дзе тады размяшчаўся расейскі ваенны гарнізон і там закапалі. Але памяць народа была вышэйшай за царскія таямніцы і забароны. Людзі змаглі даведацца, дзе акупанты закапалі цела таго, хто ахвяраваў сваім жыццём, каб беларусы змаглі быць вольнымі і незалежнымі.

Шэсце завяршылася ўскладаннем кветак і запальваннем знічоў на тым месцы, дзе хутчэй за ўсё і спачывае нацыянальны герой беларускага народа.

Артур Аўмен распачаў мерапрыемтсва па ўшанаванні памяці Кастуся Каліноўскага

ТБК інформ, фота Алеся Адамковіча

westki.info