Заява Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных

Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных распаўсюдзіла заяву ў адказ на зробленую прэзідэнтам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве сп. Р. Вайніцкім заяву для DELFI ад імя беларусаў краіны напярэдадні канферэнцыі беларусаў замежжа (Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі) у Рызе.

У адказ на зробленую прэзідэнтам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве сп. Р. Вайніцкім заяву для DELFI ад імя беларусаў краіны напярэдадні канферэнцыі беларусаў замежжа (Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі) у Рызе ў сваю чаргу заяўляем, што:

Ні я асабіста, як фізічная асоба і як беларус, ні наша таварыства, як асоба юрыдычная і як адна з беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, якую я маю гонар прадстаўляць, нікога, у тым ліку сп. Р. Вайніцкага, рабіць якія-небудзь заявы ад майго/нашага імя не ўпаўнаважвалі.

Думаю, што перш чым выступаць з падобнымі заявамі, трэба было спачатку пацікавіцца меркаваннем іншых беларусаў/беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве.

Да таго ж, грамадскія арганізацыі аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах толькі нязначную частку нашага грамадства. Таму, рабіць такія заявы ад імя ўсіх беларусаў Літвы, як мінімум, не карэктна.

У сувязі з вышэй сказаным, заяўляем, што Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных нічога агульнага з гэтай заявай не мае.

Старшыня Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных Валянцін Стэх

westki.info