“Мы даведаліся пра гэта ад аднаго з сябраў Беларускага таварыства культуры. І мы пачалі збірацца, уніяты або веруючыя беларусы, каб разам маліцца. І пасля з’явілася думка стварыць прыход, бо шмат беларусаў, якія б хацелі хадзіць ва ўніяцкі прыход, а яго няма, і яны хадзілі ў каталіцкі касцёл. Так на пачатку студзеня з’явіўся прыход”, -- распавёў Расціслаў Шаховіч.
Пакуль прыход не мае свайго будынка і службы праводзяцца кожныя другія выходныя ў будынку Каталіцкага прыхода Святога Сямейства (Калінінград, вул. Лесапільная, 72). Падчас апошніх богаслужбаў беларусы маліліся за палітвязняў і пацярпелых у выніку падзей 19 снежня ў Мінску.
Службы праводзіць айцец Кірыл, ён расеец па паходжанню, але вельмі добра ведае ўкраінскую і беларускую мовы.
“Калі прыходзяць толькі беларусы, то айцец Кірыл праводзіць службу толькі па-беларуску, калі прыходзяць і украінцы, то ён праводзіць службу па-беларуску і па-украінску, калі ёсць расейцы, то ён спрабуе зрабіць службу на трох мовах, -- гаворыць Расціслаў Шаховіч. -- Асноўныя малітвы праводзяцца на тых мовах, на якіх гавораць вернікі, якія прыйшлі. Беларусаў прыходзіць досыць шмат. Да прыкладу на першых імшах было 13-14 чалавек, але з іх было 10 беларусаў. Цяпер прыходзіць больш людзей. Мы плануем даць інфармацыю пра прыход у СМІ, развесіць абвесткі ў касцёлах, пратэстанцкіх і праваслаўных цэрквах у Калінінградзе”.
Наконт перспектываў набыць свой будынак для прыходу ў Калінінградзе, айцец Кірыл гаворыць, што калі будуць прыходзіць людзі, то Пецярбургская парафія, да якой належыць Калінінград, дасць грошы, каб можна было збудаваць свой будынак, сваю царкву, паведаміў Расціслаў Шаховіч.
“Гэта значыць -- усё залежыць ад нас, ад людзей, якія будуць туды прыходзіць і будуць развіваць гэта ў Калінінградзе”, -- гаворыць Расціслаў.
Удзельнікі Каляднай богаслужбы
Бліжэйшая богаслужба пройдзе 27 сакавіка. Яна будзе прымеркавана да адзначэння Дня Волі. Адбудзецца малітва за ўсіх беларусаў.
Дакладны час, калі будуць праводзіцца богаслужбы, можна даведацца ў Беларускім таварыстве культуры.
Ігар Шаховіч, старшыня Беларускага таварыства культуры: тэл.: 8-906-217-59-16, siakera@mail.ru